Филологический факультет
Кароткія звесткі
Быў створаны ў Брэсцкім педагагічным інстытуце 1 лістапада 1950 года, першая назва – факультэт мовы і літаратуры. На факультэце працуюць 3 дактары навук, 25 кандыдатаў навук. Маюць званне дацэнта 23 выкладчыка, званне прафесара – тры. Забяспечанасць кадрамі вышэйшай навуковай кваліфікацыі складае 80,65%.
Кантактная інфармацыя
Адрас: вул. Міцкевіча, 28, каб.№ 329, 330 г. Брэст, 224016
Тэлефоны: (+375 162) 21-71-03, (+375 162) 21-64-62
Электронны адрас: philolog@brsu.brest.by
Дэканат
Сянькевіч Таццяна Васільеўна дэкан, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, тэл. 21-71-03 |
|
![]() |
Кавальчук Вольга Мікалаеўна намеснік дэкана па вучэбнай працы, кандыдат філалагічных навук тэл. 21-64-62 |
|
Караба Вольга Аляксандраўна намеснік дэкана па выхаваўчай працы ст. выкладчык тэл. 21-64-62 |
|
Кісель Таццяна Аляксандраўна намеснік дэкана па навуковай працы, дацэнт, кандыдат філалагічных навук тэл. 21-64-62 |
|
Дронь Таццяна Канстанцінаўна сакратар тэл. 21-71-03 |
|
|
Кафедры і іншыя падраздзяленні
- Кафедра беларускай філалогіі (загадчык к.ф.н., дац. Леванцэвіч Лена Васільеўна)
- Асветна-адукацыйны цэнтр імя У.А.Калесніка
- Кафедра агульнага і рускага мовазнаўства (загадчык к.ф.н., дац. Пераход Вольга Барысаўна)
- Кафедра рускай літаратуры і журналістыкі (загадчык к.ф.н., дац. Скібіцкая Людміла Васільеўна)
- Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя "Фалькларыстыка і краязнаўства" (кіраўнік д.ф.н., праф. Швед Іна Анатольеўна)
- Рускі культурна-адукацыйны цэнтр імя А.С. Пушкіна (куратар-каардынатар к.ф.н., дац. Сянькевіч Таццяна Васільеўна)
Спецыяльнасці
Дзённая форма навучання
1-23 01 08 «Журналістыка (па накірунках)»
Накірунак спецыяльнасці: 1-23 01 08-01 «Журналістыка (друкаваныя СМІ)»
Спецыялізацыя 1-23 01 08-01 01 «Перыядычны друк»
D1-21 05 01 «Беларуская філалогія (па накірунках)»
Накірунак спецыяльнасці:
1-21 05 01-01 «Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)»
Спецыялізацыі:
1-21 05 01 01-01 «Мовазнаўства»
1-21 05 01 01-01 «Літаратуразнаўства»
D1-21 05 02 «Руская філалогія (па накірунках)»
Накірунак спецыяльнасці: 1-21 05 02-01 «Руская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)»
Спецыялізацыі:
1-21 05 01 02-01 «Мовазнаўства»
1-21 05 01 02-01 «Літаратуразнаўства»
А1-020304 «Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)»
Завочная форма навучання
1-23 01 08 «Журналістыка (па накірунках)»
Накірунак спецыяльнасці: 1-23 01 08-01 «Журналістыка (друкаваныя СМІ)»
Спецыялізацыя 1-23 01 08-01 01 «Перыядычны друк»
1-02 03 01 «Беларуская мова і літаратура»
1-02 03 02 «Руская мова і літаратура»
Падрабязная iнфармацыя
Філалагічная адукацыя ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С.Пушкіна з’яўляецца адной з прыярытэтных з першых дзён яго адкрыцця. На працягу 70 гадоў яе атрымалі больш за дзесяць тысяч студэнтаў, многія з якіх сталі вядомымі ў краіне спецыялістамі: настаўнікамі, пісьменнікамі, выкладчыкамі ВНУ, журналістамі, літаратуразнаўцамі, моваведамі, кіраўнікамі дзяржаўных органаў і ўстаноў.
У далёкі 1945 год на гісторыка-філалагічнае аддзяленне настаўніцкага інстытута прыйшло 27 студэнтаў, якія за два гады навучання атрымалі права выкладання ў школе беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры, гісторыі. Аддзяленне размяшчалася ў памяшканні былой гімназіі імя Р.Траўгута. Студэнты і выкладчыкі жылі, вучыліся і працавалі ў адным будынку.
Аддзяленнем у 40-я гады кіраваў Міхаіл Юр’евіч Дуброўскі – выкладчык беларускай літаратуры, член Саюза пісьменнікаў. У розныя гады аддзяленнем, потым факультэтам кіравалі: М.М. Моладаў, П.Ф. Шляхтуноў, Р.Л. Маслюкоў, Л.П. Смальянова, А.А. Майсейчык, В.Я. Зарэцкая, Ю.В. Паталкоў, М.М. Аляхновіч, У.А. Сенькавец, З.П. Мельнiкава, В.А. Фелькіна.
Выкладанне профільных дысцыплін на аддзяленні напачатку забяспечвала адна філалагічная кафедра, якая аб’ядноўвала выкладчыкаў усіх мовазнаўчых і літаратуразнаўчых дысцыплін. Узначальваў яе І.І. Зянько. Выкладчыкаў не хапала, многія дысцыпліны не выкладаліся.
З 1 лістапада 1950 года ўтвараецца самастойны факультэт мовы і літаратуры, на які было набрана 50 чалавек. Дэканам факультэта быў назначаны М.М. Моладаў. З гэтага часу пачалі ўтварацца самастойныя кафедры: беларускай літаратуры, беларускай мовы, рускай мовы, рускай і замежнай літаратуры.
Студэнцкая навуковая праца
На факультэце працуе студэнцкае навуковае таварыства, якое актыўна ўдзельнічае ў арганізацыі штогадовых студэнцкіх навукова-практычных канферэнцый. Па выніках канферэнцый выдаецца зборнік навуковых прац студэнтаў факультэта пад назвай “Станаўленне”, з 2009 г. – “Слова ў мове, маўленні, тэксце”. У Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі маладых філолагаў “Слова ў мове, маўленні, тэксце” кожны год прымаюць удзел больш за 300 чалавек. Маштабную студэнцкую канферэнцыю "Классика и современность в изящной словесности ХIX-XXI столетий" арганізуе кожны год кафедра рускай літаратуры і журналістыкі.
Пад кіраўніцтвам доктара навук І.А. Швед эфектыўна працуе вучэбная фальклорна-краязнаўчая лабараторыя.
Штогод ў Рэспубліканскім аглядзе-конкурсе ўдзельнічае не менш за 3 студэнцкія навуковыя працы, усе адзначаюцца дыпломамі І, ІІ, ІІІ катэгорыі.
Студэнты факультэта прымаюць актыўны ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных навуковых канферэнцыях у Беларусі, Расіі і Польшчы.
Мiжнародныя сувязi
Факультэт падтрымлівае цеснае супрацоўніцтва з кафедрай гісторыі літаратуры Акадэміі Падляскай у Седліцы (Рэспубліка Польшча); Люблінскім універсітэтам імя М.Кюры-Сладоўскай; Беластоцкім універсітэтам; Смаленскім дзяржаўным універсітэтам; Чарнавіцкім нацыянальным універсітэтам; Валынскім нацыянальным універсітэтам (Украіна); кафедрай ўсходнеславянскай і балтыйскай філалогіі Будапешцкага універсітэта Этвеша Лоранда (Венгрыя) і некаторымі іншымі.
Другі накірунак міжнароднага супрацоўніцтва – узаемадзеянне з польскімі і расійскімі дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі. Пры падтрымцы Фонда "Русский мир" быў адкрыты Рускі культурна-асветны цэнтр імя А.С. Пушкіна. Генеральнае консульства РФ у Брэсце з'яўляецца адным з арганізатараў Міжнароднага Пушкінскага фестывалю «Друзья, прекрасен наш союз…», ініцыіраванага кафедрай тэорыі і гісторыі рускай літаратуры (з верасня 2017 года -- кафедра рускай літаратуры і журналістыкі).
У 2007–2015 гадах 14 студэнтаў філалагічнага факультэта навучаліся ў замежных ВНУ па праграме акадэмічнай мабільнасці “Эразмус Мундус”: у Вільнюскім універсітэце (Літва), Гуманітарнай Акадэміі імя Гейштара (Польшча), Універсітэце г. Балонья (Італія), Блізкаўсходнім тэхнічным універсітэце г. Анкара (Турцыя), універсітэце Дэуста (г. Більбао, Іспанія), Салонікі (Грэцыя). Магістратуру ў Польшчы, Іспаніі, Турцыі і Славакіі закончылі пяцёра нашых выпускнікоў.
На філалагічным факультэце навучаюцца замежныя студэнты з Туркменістана, Паўднёвай Карэі, ЗША, Славакіі, Украіны.
У 2011–2012 навучальным годзе па праграме акадэмічнай мабільнасці “Эразмус Мундус” на нашым факультэце навучаліся студэнтка з Германіі і магістрант з Італіі. У 2014–2015 навучальным годзе – дактарант з Польшчы і магістрант з Бельгіі. У 2015 годзе магістратуру на філалагічным факультэце паспяхова закончылі 7 грамадзян Кітая і 2 навучэнкі з Турцыі.
Ідэалагічная і выхаваўчая праца са студэнтамi
У гэтым накірунку на факультэце назапашаны вялікі вопыт. Інтэнсіўнасці і эфектыўнасці выхаваўчай працы спрыяе сам змест філалагічнай адукацыі: вывучэнне мовы і літаратуры – традыцыйная, правераная стагоддзямі форма выхавання. Але літаратурныя вечарыны, сустрэчы з пісьменнікамі і прэзентацыі новых кніг – толькі невялікая частка сістэмы ідэалагічнай і выхаваўчай працы.
Удасканальваецца інфармацыйная прастора факультэта, акрамя традыцыйных сценгазет па выніках летніх практык, да юбілеяў пісьменнікаў і вучоных і інш., у калідорах філфака можна прачытаць інфармацыйны бюлетэнь Рускага цэнтра, вучэбныя газеты студэнтаў-журналістаў («Стремянка», «Филин», «Ракурс» і інш.).
Найбольш прыкметныя мерапрыемствы філалагічнага факультэта – гэта адкрытыя універсітэцкія конкурсы: конкурс мастацкага слова «Таямніцы слова і думкі» (люты) і конкурс аратарскага майстэрства «Мастер слова» (красавік); Фестываль замежных студэнтаў, Міжнародны Пушкінскі фестываль, у рамках якога -- адкрытыя конкурс чытальнікаў, сцэнічны конкурс, конкурс эсэ, плакатаў, майстар-класы, і інш. з удзелам замежных гасцей, школьнікаў і студэнтаў Брэсцкай вобласці. Гэтыя мерапрыемствы сталі традыцыйнымі.
Выходзіць за межы філалагічнага факультэта шэраг іншых мерапрыемстваў: Міжфакультэцкі фестываль “Неруш роднага слова”, Дні беларускай літаратуры, Тыдзень польскай мовы і культуры, Дні маладзёжнай творчасці “Наш Пушкін”, Міжфакультэцкія Дні славянскай пісьменнасці і г. д.
З 2008 года ў апошнюю суботу чэрвеня праходзіць Вечар сустрэчы з выпускнікамі філалагічнага факультэта.
Асаблівую ролю ў сістэме выхаваўчай працы факультэта адыгрываюць органы студэнцкага самакіравання: ССС, прафсаюзнае бюро студэнтаў, СНТ, камітэт БРСМ. Акрамя пытанняў сацыяльнай абароны студэнтаў, прафбюро займаецца арганізацыяй дзяжурства на факультэце, суботнікаў, дабрачынных акцый. ССС арганізуе на факультэце святы, вечар сустрэчы з выпускнікамі, урачыстасць уручэння дыпломаў і г. д. На факультэце таксама працуюць 2 валанцёрскія атрады.
Выхаваўчыя мерапрыемствы праходзяць не толькі ў вучэбным корпусе, але і ў інтэрнаце. Вядзецца праца і з бацькамі – праз бацькоўскія сходы, тэлефонныя размовы, лісты.
МІЖФАКУЛЬТЭЦКІ ВУЧЭБНЫ КАБІНЕТ
Вучэбны кабінет заснаваны ў верасні 2005 года як міжкафедральны. Кабінет садзейнічаў забеспячэнню вучэбнага працэсу, навукова-даследчай і ідэйна-выхаваўчай работы філалагічнага факультэта, а таксама іншых факультэтаў, на якіх выкладаюцца дысцыпліны філалагічнага профілю. Вучэбны кабінет ажыццяўляе бібліятэчнае і інфармацыйна-бібліяграфічнае абслугоўванне студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта, аказвае вучэбна-метадычную кансультатыўную дапамогу студэнтам у падборы матэрыялаў для напісання рэфератаў, курсавых і дыпломных работ. Фонд вучэбнага кабінета налічвае звыш 10 тысяч адзінак кніг, вучэбна-метадычных дапаможнікаў і перыядычных выданняў па профілях факультэта.
У сакавіку 2015 года кабінет быў рэарганізаваны ў міжфакультэцкі, і абслугоўвае студэнтаў філалагічнага, псіхолага-педагагічнага і сацыяльна-педагагічнага факультэтаў.
Планы практычных заняткаў, тэматыка кантрольных, курсавых і дыпломных работ, пытанні да экзаменаў і залікаў, вучэбна-метадычныя комплексы па чытаемых дысцыплінах і педагагічных практыках прадстаўлены як у друкаванай форме, так і ў электронным варыянце. У чытальнай зале вучэбнага кабінета адначасова могуць займацца 40 наведвальнікаў.
Кабінет рыхтуе выставы, прысвечаныя памятным датам, юбілеям пісьменнікаў, тэматычныя экспазіцыі “Кніжныя навінкі”, “Табе, першакурснік”, “У дапамогу студэнту-практыканту”, “Выкладчыкі ў друку” і інш.
Электронны адрас: E-mail: philolog324@brsu.brest.by
Склад супрацоўнікаў кабінета:
Кішкевіч Ірына Віктараўна – лабарант I катэгорыі
Лышчык Ганна Віктараўна – лабарант ІІ катэгорыі