Рэспубліканскі семінар-практыкум тэатральнага майстэрства «Фарміраванне творчай асобы сродкамі тэатральнага жанра» у Баранавічах

Студэнцкі тэатр… Колькі незабыўных імгненняў, цікавых роляў, прэм’ераў і рэпетыцый! У тэатры закладваюцца фундамент будучай тэатральнай культуры, фарміруецца асоба будучага грамадзяніна нашай краіны – са сваімі эстэтычнымі густамі і зацікаўленнямі. Тэатральная студыя філалагічнага факультэта «Эпізод Ў-нескладовік» пад кіраўніцтвам С.М. Шчэрбы аб’ядноўвае студэнтаў з першага па пяты курс. Гэта тыя, хто сапраўды любіць тэатр, не можа жыць без яго, хто марыць выступаць на сцэне. 1 сакавіка тэатральная студыя мела мажлівасць пабываць і паўдзельнічаць у Рэспубліканскім семінары-практыкуме «Фарміраванне творчай асобы сродкамі тэатральнага жанра».

З поспехам тэатралы паказалі сваё майстэрства ў пастаноўцы спектакля «Рагнеда» паводле твораў У. Караткевіча. Зала ўзрушана ўспрыняла тэатралізацыю філалагічнага факультэта і доўга не адпускала сваімі апладысментамі. Студэнты таксама мелі мажлівасць прыняць удзел у разнастайных трэнінгах, майстар-класах, бліц-конкурсах тэатральнага мастацтва. Лізавета Домніч атрымала галоўны прыз «Тэатральная маска» ў конкурсе крэатыўных эцюдаў.

Напрыканцы семінара-практыкума кіраўнік тэатральнай студыі «Эпізод Ў-нескладовік» С.М. Шчэрба пазнаёміла ўдзельнікаў з прэзентацыяй творчай дзейнасці студыі.

 

С.М. Шчэрба,
кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускага літаратуразнаўства,
кіраўнік тэатральнай студыі «Эпізод Ў-нескладовік»

Фотаздымкі – прэс-цэнтр БарДУ

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта