Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя з цыклу «Гульні і забавы ў культуры правядзення вольнага часу дзяцей і моладзі: праблемы арганізацыі»

Чарговая Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя з цыклу «Гульні і забавы ў культуры правядзення вольнага часу дзяцей і моладзі: праблемы арганізацыі» была праведзеная кафедрай спартыўных дысцыплінаў 21 красавіка 2017 года згодна з універсітэцкім планам навуковых мерапрыемстваў на 2017 год. На гэты раз яна мела вочна-завочны характар, уключала ў сябе студэнцкую навуковую сесію, а матэрыялы на ўдзел былі прадстаўленыя навукоўцамі з дзевяці вышэйшых і сярэдне-спецыяльных навучальных установаў Беларусі, Польшчы і Украіны. Разам паступіла больш за 60 работ, якія пасля адпаведнай рэцэнзіі будуць надрукаваныя ў паканферэнцыйным зборніку.

Пленарныя паседжанні выклікалі дыскусіі перш за ўсё па тэматыцы, якая была прэзентаваная ў выступленнях, што датычыліся сацыяльна-арганізацыйных і гульнявых аспектаў спорту. Так, дацэнт Ул.П. Люкевіч працягнуў свае навуковыя даследаванні адносна ўплыву асобы на функцыянаванне і развіццё спорту, у прыватнасці, ролі прэзідэнта МАК на дзейнасць самой гэтай арганізацыі. Калі ў папярэднія гады дакладчыкам аналізавалася дзейнасць тагачасных кіраўнікоў Міжнароднага алімпійскага камітэту Деметрыюса Вікеласа і П’ера дэ Кубертэна, то на гэты раз у якасці аб’екта даследавання паўстала дзейнасць трэцяга прэзідэнта МАК Анры дэ Байле-Лятура. Ягоная неадназначная палітыка і кантакты з нацыянал-сацыялістамі Германіі ў перыяд 1933-42 гг. да гэтага часу падаюцца як вельмі небяспечныя для захавання сусветнага спорту ў цэлым. Вельмі змястоўным атрымаўся даклад дацэнта К.І. Белага, які сканцэнтраваўся на вызначэнні дынамікі паказальнікаў развіцця рухавых якасцяў юных гандбалістаў. Слухачы даведаліся пра тое, з якога ўзросту найлепш займацца гандболам, якія крытэрыі адбору прымаюцца пад увагу, а таксама пачулі пра далейшыя перспектывы развіцця гэтага віду спорту ў нашым рэгіёне на прыкладзе лепшага беларускага клубу БГК імя Мяшкова. Не менш цікавым выдалася выступленне дацэнта М.І. Прыступы, які ў суаўтарстве са сваім калегай з Гродна В.У. Грыгарэвічам прааналізаваў асноўныя тэндэнцыі развіцця валейболу ў ХХІ стагоддзі. Трэба прызнаць, што камерцыялізацыя, тактыка-тэхнічнае забеспячэнне, павелічэнне арсеналу тактыка-тэхнічных уменняў, падкрэсленая спецыялізацыя гульцоў, змена тактычных схемаў, узрастанне патрабаванняў да антрапаметрыі і атлетызму спартоўцаў відавочна паўплывалі на гэтую гульню. Што датычыцца іншых матэрыялаў, то тут, несумненна, звяртаюць на сябе ўвагу работы доктара М. Гвозды (Універсітэт імя Марыі Кюры-Складоўскай, г. Люблін, Польшча) «Спорт у кантэксце трансгрэсіі», а таксама дацэнта А.Р. Рафікавай (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, г. Мінск) «Фітнэс як накірунак у субкультуры моладзі: сапраўднае і несапраўднае».

Надзвычай актыўна прайшла таксама студэнцкая сесія. Вельмі высокі ўзровень выступленняў прадэманстравалі прадстаўнікі сацыяльна-педагагічнага факультэту нашага ўніверсітэту. Іх даклады былі структурна лагічна выбудаваны і суправаджаліся медыяльнай прэзентацыяй. Гэта перш за ўсё Таццяна Асавец, Марына Бацоха, Ірына Ільіна, Жана Клімовіч, Таццяна Кудынюк і Марыя Сегянчук. З работ, якія былі дасланыя на адрас Арганізацыйнага камітэту, вызначаецца тэматыка даклада студэнткі IІ курса факультэта польскай філалогіі Дзяржаўнай вышэйшай прафесійнай школы (г. Хэлм) Агнэшкі Маліноўскай пад назвай «Natura Challenge – гульні на прыродзе як спалучэнне спорту і навукі».

Т.В. Трафімава, выкладчык кафедры філасофіі

Поделиться:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта