Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Слова, фразеалагізм, перыфраза», прысвечаная 80-годдзю прафесара Г.М.Малажай

15 сакавіка 2018 года на філалагічным факультэце Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася Рэспубліканская навукова-практычная  канферэнцыя «Слова, фразеалагізм, перыфраза», прысвечаная 80-годдзю прафесара Г.М. Малажай. Арганізатар канферэнцыі – кафедра беларускай філалогіі. У праграму канферэнцыі было ўключана больш як сто дакладаў. Вочны і завочны ўдзел у навуковым мерапрыемстве прынялі вучоныя, выкладчыкі, настаўнікі, аспіранты і магістранты з Беларусі (Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Мінск, Мазыр, Магілёў, Пінск, Дзяржынск), а таксама з Украіны, Венгрыі, Чэхіі, Польшчы, Расіі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся прарэктар па навуковай працы Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна А.Я. Будзько і дэкан філалагічнага факультэта Т.В. Сянькевіч.

Большая частка дакладаў пленарнага пасяджэння была прысвечана памяці прафесара Г.М. Малажай – навукоўца, вядомага не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. Сваімі ўспамінамі пра гады сумеснай дзейнасці, пра лінгвістычную і метадычную спадчыну Галіны Мікалаеўны падзяліліся заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, прафесар філасофіі, рэктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1989–1999 гг. В.А. Сцепановіч, прафесары Н.В. Гаўрош (БДТУ, Мінск), В.В. Шур (МДПУ імя І.П. Шамякіна, Мазыр), З.П. Мельнікава (БрДУ імя А.С. Пушкіна, Брэст), першы прарэктар Брэсцкага абласнога інстытута развіцця адукацыі Ст.Р. Рачэўскі, дацэнты Л.С. Васюковіч (Міжнародны ўніверсітэт «МІТСО», Віцебск), Н.М. Нямковіч (БДПУ імя М. Танка, Мінск). Актуальным праблемам развіцця беларускай філалогіі былі прысвечаны даклады прафесараў В.К. Мароз (Акадэмія МУС РБ, Мінск), В.А. Ляшчынскай (ГДУ імя Ф. Скарыны, Гомель), М.А. Даніловіча (ГрДУ імя Я. Купалы, Гродна), Г.М. Валочка і дацэнта В.У. Зелянко (НІА РБ, Мінск).

Падчас канферэнцыі была арганізавана праца круглага стала «Лінгвадыдактычная школа Г.М. Малажай у кантэксце філалагічнай школы Ф.М. Янкоўскага: традыцыі і пераемнасць» і васьмі секцый, у межах якіх былі абмеркаваны актуальныя пытанні розных напрамкаў сучаснай філалогіі: лексікалогіі, лексікаграфіі, фразеалогіі, фразеаграфіі, граматыкі, анамастыкі, этналінгвістыкі, дыялекталогіі, лінгвакультуралогіі, тэксталогіі, літаратуразнаўства і методыкі выкладання філалагічных дысцыплін.

Па матэрыялах канферэнцыі выдадзены зборнік навуковых артыкулаў «Актуальныя праблемы мовазнаўства і лінгвадыдактыкі» ў дзвюх частках.

Дзякуем усім удзельнікам канферэнцыі і спадзяёмся на далейшыя плённыя сустрэчы.

Кафедра беларускай філалогіі
Фота У.А. Сенькаўца

Поделиться:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта