Рэгіянальны семінар «Тэкст у парадыгме філалагічнай адукацыі ў вышэйшай і сярэдняй школе»

15 сакавіка 2019 года споўніўся 81 год з дня нараджэння прафесара Галіны Мікалаеўны Малажай. Кафедра беларускай філалогіі традыцыйна ўганаравала памяць вядомага беларускага лінгвіста, педагога, члена-карэспандэнта Акадэміі адукацыі РБ, настаўніка не аднаго пакалення берасцейскіх філолагаў. Да дня ўшанавання памяці Г.М. Малажай было прымеркавана і правядзенне рэгіянальнага семінара «Тэкст у парадыгме філалагічнай адукацыі ў вышэйшай і сярэдняй школе». Тэма семінара непасрэдна звязана з багатай навуковай і метадычнай спадчынай прафесара, дзе тэкстацэнтрызм выяўляецца як вызначальны прынцып даследавання. У свой час Галіна Мікалаеўна стала аўтарам першага ў краіне беларускамоўнага падручніка па лінгвістычным аналізе тэксту, кіраўніком калектыву, які падрыхтаваў і выдаў дапаможнік «Праца з тэкстам на ўроку беларускай мовы». І многія іншыя даследаванні і выданні слыннага беларусіста таксама вылучаюцца адметным падыходам да вывучэння тэкстаў. З гаворкі пра кнігі Г.М. Малажай і пачаўся семінар. Пра іх распавяла арганізатар семінара, дацэнт кафедры беларускай філалогіі Л.І. Яўдошына. Выступоўца таксама расказала пра тэкстацэнтрычнасць сучаснай гуманітарнай адукацыі.

Усяго на семінары было агучана 22 даклады, у тым ліку стэндавыя. Выкладчыкі, настаўнікі, магістранты і студэнты ў сваіх выступленнях звярталіся да аналізу апорных паняццяў тэксталогіі, закраналі праблемы тэкстацэнтрычнага падыходу ў выкладанні дысцыплін гуманітарнага цыкла ў вышэйшай і сярэдняй школе, разглядалі асаблівасці тэкстаўтваральнай дзейнасці і спецыфіку мастацкіх ідыялектаў, эксплікаваных аўтарскімі тэкстамі. Асаблівы водгук аўдыторыі выклікалі выступленні кандыдата філалагічных навук, дацэнта Мікалая Мікалаевіча Аляхновіча і магістра філалагічных навук, настаўніка гісторыі і грамадазнаўства ДУА «СШ в. Клейнікі імя Ю.В. Харытончыка» Васіля Мікалаевіча Каляды. Мікалай Мікалаевіч не толькі вядомы ў краіне навуковец, даследчык фразеалогіі, дыялекталогіі, гісторыі мовы, але і паэт з надзвычай тонкім адчуваннем слова. Ён вельмі цікава расказаў прысутным пра суадносіны тэксту, кантэксту і падтэксту ў мастацкім творы, ілюструючы свае разважанні багатым ілюстрацыйным матэрыялам. Насычаным арыгінальнымі фактамі і пазнавальным было таксама выступленне Васіля Мікалаевіча – колішняга выпускніка філалагічнага факультэта нашага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура. Гісторыя», пераможцы абласнога этапу конкурсу «Настаўнік года – 2017» і лаўрэата Рэспубліканскага конкурсу на званне лепшага настаўніка. Ён падзяліўся сваім вопытам працы ў вучнёўскай аўдыторыі з медыятэкстамі, якія сапраўды з’яўляюцца сёння дзейсным сродкам фарміравання і развіцця асноўных кампетэнцый вучняў.

Семінар «Тэкст у парадыгме філалагічнай адукацыі ў вышэйшай і сярэдняй школе» прайшоў вынікова і даў магчымасць абмеркаваць зацікаўленай аўдыторыі актуальныя пытанні філалогіі, звязаныя з праблемамі даследавання рознага тыпу тэкстаў, а таксама падзяліцца каштоўным вопытам рэалізацыі тэкстацэнтрычнага падыходу ў філалагічнай адукацыі Брэсцкага рэгіёна.

Кафедра беларускай філалогіі

Поделиться:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта