Рэгiянальны навукова-метадычны семiнар «Сучасная пачатковая адукацыя: актуальныя праблемы навучання i выхавання»

1 лістапада 2017 года на псіхолага-педагагічным факультэце адбыўся рэгіянальны навукова-метадычны семінар «Сучасная пачатковая адукацыя: актуальныя праблемы навучання і выхавання», арганізаваны кафедрай агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання. У працы семінара ўдзельнічалі выкладчыкі ВНУ, настаўнікі пачатковых класаў, магістранты і студэнты.

З вітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуліся дэкан псіхолага-педагагічнага факультэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт С.С. Кацэвіч і загадчык кафедры агудьнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Г.М. Канцавая.

Галоўная задача сучаснай пачатковай школы – гэта раскрыццё здольнасцяў кожнага вучня, выхаванне асобы, падрыхтоўка малодшага школьніка да жыцця ў сучасным высокатэхналагічным свеце. Вырашыць гэтую задачу сродкамі традыцыйнага падыходу да навучання немагчыма. Школа пераходзіць да такой стратэгіі, пры якой вучань у школе «вучыцЦА», гэта значыць «вучыць сябе» – не толькі атрымлівае веды, якія перадае яму настаўнік, але і самастойна здабывае гэтыя веды і карыстаецца імі ў жыцці.

Вопытам сваёй працы па актуальных праблемах навучання і выхавання ў пачатковай школе падзяліліся настаўнікі пачатковых класаў Жанна Уладзіміраўна Громава і Галіна Уладзіміраўна Сыціна (ДУА «Сярэдняя школа № 10 г. Пінска»), Святлана Аляксандраўна Iваненка і Iна Сцяпанаўна Літвяк (ДУА «Сярэдняя школа № 18 г. Пінска»), Галіна Паўлаўна Котава і Ала Міхайлаўна Струк (ДУА «Сярэдняя школа № 14 імя Я.М. Фаміна г. Брэста»), Таццяна Васільеўна Сверба і Таццяна Юр’еўна Матчэня (ДУА «Сярэдняя школа № 18 г. Брэста») і інш.

Абмеркаванне актуальных праблем і перспектыў выкладання прадметаў, якія вывучаюцца ў пачатковай школе, прадоўжылася на пяці секцыях. У ходзе абмеркавання паведамленняў удзельнікі семінара выказвалі цікавыя прапановы, актыўна адстойвалі сваю пазіцыю, задавалі пытанні і дзяліліся вопытам.

На думку прысутных, семінар атрымаўся прадуктыўным і канструктыўным. Ён падарыў усім ўдзельнікам унікальную магчымасць абмянацца творчымі ідэямі, пазнаёміцца з новымі формамі прафесійнай дзейнасці, пашырыць сувязі паміж асабістай практыкай і тэарэтычнай навукай, паспрыяць развіццю прафесійных кампетэнцый і, вядома, падтрымаць традыцыйныя навукова-педагагічныя і чалавечыя сувязі.

Кафедра агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта