Навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 100-годдзю БССР

20.12.2018 у сценах будынка Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта адбылася навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная стагоддзю ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, абвяшчэнне якой адбылося 1 студзеня 1919 г. Савецкая Беларусь - гэта цэлая эпоха ў гісторыі. Яна праіснавала 72 гады XX стагоддзя, стала краінай-заснавальніцай ААН і з’явілася падмуркам для сучаснай беларускай дзяржаўнасці.

 

Арганізатарам канферэнцыі выступіў Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт, які сабраў разам навучэнцаў устаноў сярэдняй адукацыі, студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі, настаўнікаў, выкладчыкаў, дацэнтаў, прафесараў і дзяржаўных служачых у мэтах звязаць прадстаўнікоў пакаленняў, поглядаў і ідэй. На мерапрыемстве пашчасціла пабываць і двум студэнтам геаграфічнага факультэта – Надзеі Майсяйчук і Паўлу Юхнюку.

У ходзе размовы арганізатары мерапрыемства паведамлялі факты з гісторыі беларускай дзяржаўнасці ў форме індывідуальных дакладаў.

На пленарным пасяджэнні выступіла шасцёра высокашаноўных дакладчыкаў: навукоўцы і дзяржаўныя службовыя асобы.

Першы выступ быў прысвечаны ідэям і працэсам беларускай дзяржаўнасці ў пачатку XX стагоддзя, дзе Міхаіл Васільевіч Стралец – доктар гістарычных навук з Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта эмацыйна пагрузіў аўдыторыю ў падзеі на беларускіх, рускіх, літоўскіх і польскіх і ўкраінскіх землях у 1914-1922 гг.

Дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, Вячаслаў Віктаравіч Даніловіч, нагадаў прысутным пра падзеі перыяду станаўлення беларускай дзяржавы: ад Беларускай Народнай Рэспублікі да Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

Аляксандр Уладзіміравіч Іваноўскі – галоўны навуковы супрацоўнік аддзела аналітычнага і прававога суправаджэння дзяржаўнай кадравай палітыкі НДІ тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, у нядаўнім мінулым – першы прарэктар названай установы адукацыі, апісаў БССР як адзіную форму дзяржаўнасці, гістарычна абумоўленую імкненнем да духоўнага і тэрытарыяльнага адзінства беларускага народа.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага выканаўчага камітэта, Генадзь Іванавіч Іванчын, акцэнтаваў увагу на ролі інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь і этапах фарміравання беларускай дзяржаўнасці.

Апошнім выступоўцам была намеснік старшыні РГА «Белая Русь» па арганізацыйна-кадравай, экспертна-аналітычнай працы, кандыдат палітычных навук – Таццяна Аляксандраўна Шэндзік. Рэфрэнам яе паведамлення было вызначэнне ролі «Белай Русі» ў фарміраванні нацыянальна-дзяржаўнай ідэнтычнасці ў цяперашні час.

Пасля заслухоўвання дакладаў аўдыторыя задавала ўдакладняючыя, актуальныя пытанні, якія паглыбляюць тэму кампетэнтным асобам-удзельнікам канферэнцыі. У выніку выдалася актыўнае абмеркаванне праблем фарміравання беларускай дзяржаўнасці ў гістарычным шэрагу і забеспячэння дэмакратычнасці сучаснага дзяржаўнага і грамадскага жыцця ў Беларусі.

Выказваем падзяку арганізатарам мерапрыемства за магчымасць выказаць набалелыя пытанні і канструктыўную інтэракцыю.

Павел Юхнюк

Студэнт 4-га курса спецыяльнасці «Геаграфія»