Краязнаўства ў БрДУ імя А.С. Пушкіна на I Рэспубліканскім краязнаўчым форуме

12–13 сакавіка 2020 г. у Мінску адбыўся I Рэспубліканскі краязнаўчы форум Беларусі ў рамках Года малой радзімы. Яго арганізатарамі выступілі Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Беларускі фонд культуры з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, выдавецкім домам «Звязда» пры падтрымцы міністэрстваў культуры, інфармацыі і адукацыі Рэспублікі Беларусь. Удзельнікамі форума з’яўляліся краязнаўцы, выкладчыкі і студэнты ВНУ, супрацоўнікі ўстаноў культуры, адукацыі, навукі, настаўнікі і школьнікі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. Загадчык кафедры гісторыі славянскіх народаў, доктар гістарычных навук, прафесар Вабішчэвіч Аляксандр Мікалаевіч прадставіў на форуме вынікі краязнаўства ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна.

Ім было адзначана, што ва ўніверсітэце існуюць шматгадовыя традыцыі вучэбнай краязнаўчай працы, у краіне і па-за яе межамі добра вядомы яго дасягненні ў галіне літаратурнага, лінгвістычнага, геаграфічнага, экалагічнага, гістарычнага краязнаўства. Гэта вынік стваральнай і творчай працы У. А. Калесніка, В. Я. Ляшук, Г. М. Малажай, М. І. Мішчанчука, А. А. Майсейчыка, У. У. Мелішкевіча, У. Я. Навуменкі і многіх іншых знакамітых прадстаўнікоў прафесарска-выкладчыцкага складу, ветэранаў і цяперашніх выкладчыкаў, якія вучылі і працягваюць навучаць студэнтаў методыцы краязнаўчай працы, выхоўвалі і выхоўваюць у іх патрыятызм і любоў да роднага краю. Нямала зроблена ва ўніверстэце і па навуковаму даследаванню Брэсцкай вобласці, яе асобных раёнаў, гарадоў і вёсак.

Падчас форуму на асобных секцыях абмяркоўваліся актуальныя пытанні краязнаўства ў сістэме навукова-даследчай працы, у вучэбна-выхаваўчым працэсе ўстаноў адукацыі, перспектывы экалагічнага краязнаўства і турыстычнай дзейнасці, вопыт пазашкольнага краязнаўства, больш шырокага ўключэння студэнцкай моладзі і школьнікаў у краязнаўчую працу. Усе яны знайшлі адлюстраванне ў выніковай рэзалюцыі, дзе сярод іншага прапанавана стварыць самастойнае краязнаўчае таварыства.

Напярэдадні форума 11 сакавіка ў кнігарні «Дом кнігі «Светач» адбылася з удзелам кнігавыдаўцоў, пісьменнікаў, краязнаўцаў, супрацоўнікаў устаноў культуры, кіраўнікоў Брэсцкага аблвыканкама, гарвыканкама, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь святочная імпрэза «Кніжны свет Беларусі: Берасцейшчына». Сярод прэзентаваных там краязнаўчых кніг была і энцыклапедыя «Брест. Брэст. Brest. 1000», актыўны ўдзел у падрыхтоўцы якой прымалі выкладчыкі і супрацоўнікі БрДУ імя А. С. Пушкіна. За гэтае і іншыя краязнаўчыя выданні выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» адзначана граматай па выніках конкурсу на лепшае краязнаўчае выданне 2017–2019 гг., што было агучана на I Рэспубліканскім краязнаўчым форуме Беларусі.

Кафедра гісторыі славянскіх народаў

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта