ІІІ рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў і магістрантаў «Фальклор, гісторыя і літаратура беларусаў у кантэксце культурнай спадчыны славян»

19 лістапада 2015 года на філалагічным факультэце была праведзена чарговая Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў і магістрантаў «Фальклор, гісторыя і літаратура беларусаў у кантэксце культурнай спадчыны славян». Арганізатарамі гэтай канферэнцыі (як і папярэдніх) выступілі кафедра беларускага літаратуразнаўства, вучэбная фальклорна-краязнаўчая лабараторыя, кафедра гісторыі славянскіх народаў. У праграме канферэнцыі – каля 120 дакладаў і выступленняў.

На пленарным пасяджэнні асаблівую цікавасць выклікалі даклады аспіранта Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Рэспублікі Беларусь А. Ляшкевіч, якая прааналізавала вобразы і матывы сучаснай Масленіцы, магістранта БрДУ імя А.С. Пушкіна Ю. Чарнавокай, якая вызначыла функцыянальнасць вербальнага і візуальнага кодаў ў салдацкіх альбомах, выкладчыка-стажора кафедры гісторыі славянскіх народаў БрДУ імя А.С. Пушкіна Н. Самасюк, паведамленне якой было прысвечана праваслаўнаму нацыянальна-царкоўнаму руху на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг., а тасама паведамленні студэнтаў філалагічнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна В. Гронскай (пра міфасемантыку бусла ў традыцыйнай культуры беларусаў) і філалагічнага факультэта БДУ В. Рэпетта Міхеенкавай, якая паспрабавала вызначыць агульнае і адметнае ў перуанскіх і беларускіх гарадскіх легендах і міфалагічных уяўленнях.

Асобныя 6 секцый былі прысвечаны раскрыццю ідэйна-мастацкага багацця міфапаэтычнай спадчыны беларусаў, актуальным пытанням журналістыкі, этналінгвістыкі і мовазнаўства, рэгіянальнай і сусветнай літаратуры (у інтэртэкстуальным вымярэнні), праблемам гісторыі і культуры беларусаў, канфесійнага жыцця на тэрыторыі Беларусі.

Выказваем удзячнасць супрацоўніам Зімовага саду, якія правялі цікавую экскурсію для удзельнікаў канферэнцыі.

Кафедра беларускага літаратуразнаўства

Поделиться:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта