III Рэспублiканская навукова-практычная канферэнцыя «Камунікатыўная прастора і інфармацыйнае поле ў мове і маўленчай дзейнасці»

12 красавіка 2018 года на псіхолага-педагагічным факультэце прайшла III Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Камунікатыўная прастора і інфармацыйнае поле ў мове і маўленчай дзейнасці», арганізаваная кафедрай агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання.

Мэта мерапрыемства заключалася ў аналізе вынікаў навуковых даследаванняў вучоных, спецыялістаў-практыкаў, маладых даследчыкаў па праблемным полі канферэнцыі, у абмене навуковымі вынікамі, даследчым вопытам.

З вітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей канферэнцыі звярнуліся дэкан псіхолага-педагагічнага факультэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Святлана Серафімаўна Кацэвіч і загадчык кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Галіна Міхайлаўна Канцавая.

Канферэнцыя, злучыўшы шырокі спектр навуковых інтарэсаў, аб’яднала вучоных, выкладчыкаў ВНУ, аспірантаў, настаўнікаў і студэнтаў. Спектр праблем, якія абмяркоўваліся як на пленарным, так і на шасці секцыйных пасяджэннях, быў рознабаковым і шырокім. Дакладчыкамі былі закрануты праблемы тэксту і дыскурсу, мастацтва слова і культуры маўлення, канцэптуалізацыі і катэгарызацыі рэчаіснасці/рэальнасці ў мове і маўленні, паэтычнага аспекту слова і рытарычнага плана маўлення, канструявання інстытуцыянальнай рэальнасці ў маўленні, граматнасці і кампетэнтнасці носьбітаў мовы і ўдзельнікаў камунікацы, структуры камунікатыўнай прасторы суб’екта маўлення, этасу слова і пафасу маўлення, канцэпту поля ў гуманітарных і прыродазнаўчых навуках і інш.

Абмеркаванне дакладаў было прадуктыўным і інфармацыйным. Канферэнцыя паспрыяла інтэнсіўнаму абмену думкамі і ўмацаванню сувязяў паміж навукай і практыкай.

Змястоўныя даклады, навуковыя дыскусіі пакінулі самыя добрыя ўражанні ва ўсіх удзельнікаў. Па выніках працы навукова-практычнай канферэнцыі будзе выдадзены зборнік матэрыялаў.

Арганізацыйны камітэт выказвае шчырую ўдзячнасць усім удзельнікам канферэнцыі (толькі сумеснымі намаганнямі ў ходзе канструктыўнага і зацікаўленага дыялогу магчыма знайсці аптымальныя шляхі рашэння актуальных праблем) і запрашае даследчыкаў да супрацоўніцтва і ўдзелу ў канферэнцыі ў наступным годзе.

Кафедра агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання

Поделиться:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта