ІІ Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Моўная адзінка ў кантэксце часу»

18 лістапада 2016 года на філалагічным факультэце была праведзена ІІ Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Моўная адзінка ў кантэксце часу». Арганізатарам канферэнцыі выступіла кафедра беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі. У праграме канферэнцыі – каля 60 дакладаў і выступленняў. Геаграфія канферэнцыі – Беларусь (Віцебск, Мінск, Гродна, Гомель, Пінск), Украіна (Вінніца, Цярнопаль, Кіеў, Хмяльніцкі, Днепрапятроўск, Запарожжа), Венгрыя (Будапешт). Да канферэнцыі далучыліся аспіранты, магістранты, студэнты.

«Наша канферэнцыя – спроба асэнсаваць мову як сродак спасціжэння не толькі нацыянальнай культуры, але і культуры сусветнай», – акрэсліла мэту пасяджэння ў сваім уступным слове загадчык кафедры беларускага мовазнаўства і дыялектлаогіі Л.В. Леванцэвіч. З цікавасцю слухаліся даклады пра сувязь роду Ніны Мацяш і венгерскіх каралёў Маціяшаў; пра навуковыя даследаванні моваведаў Берасцейшчыны аб моўных асаблівасцях мастацкіх твораў пісьменнікаў рэгіёна.

Падчас працы секцый абмяркоўваліся пытанні сэнсавай глыбіні моўнай адзінкі, дынамікі слова, методыкі выкладання мовы, устойлівасці і няўстойлівасці моўнай адзінкі, анамастычнай прасторы і інш.

Кафедра беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі

Поделиться: