Фестываль «Неруш роднага слова»

Традыцыйны фестываль «Неруш роднага слова» прайшоў на філалагічным факультэце 7 снежня 2017 года. Арганізатары фестывалю – кафедра беларускай філалогіі і студэнты 3 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія». Мэта фестывалю – паказаць вобразнасць, самабытнасць, адметнасць беларускіх слоў; адкрыць «залацінкі» народнай мудрасці; прадэманстраваць мілагучнасць слова, пачуць жывое слова беларусаў-палешукоў у аўдыя- і відэазапісах.

Гасцямі фестывалю сталі навучэнцы філіяла кафедры ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Брэста імя У.М. Карвата», якія паспрабавалі свае сілы ў складанні прыказак, адгадванні значэнняў гаваркіх слоў, загадак.

Магічнасць, сіла слова прагучала ў песнях-заклічках вясны, у імпрэзах, а мілагучнасць – у песнях і вершах.

Кафедра беларускай філалогіі

Поделиться: