Фестываль «Неруш роднага слова»

10 снежня 2014 года на філалагічным факультэце ладзіўся фестываль «Неруш роднага слова». Арганізатарамі свята выступіла кафедра беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі і студэнты 3 курса беларускай філалогіі.

Вітаў свята тэатральны гурток філалагічнага факультэта «Эпізод Ў-нескладовік». Гасцямі фестывалю сталі вучні 9–11 класаў філіяла кафедры ДУА «Сярэдняя школа №8 г. Брэста імя Героя Беларусі У.М. Карвата». З чароўнага сундучка былі прэзентаваны легенды, загадкі, прыказкі, конкурсы, прыпеўкі, фрагмент вячорак «Калядкі», варожбы, песні, вершы, віктарына «Хто хоча стаць дыялектолагам?». Галоўная мэта фестывалю – паказаць багацце, мілагучнасць, непаўторнасць, «залацінкі» роднай беларускай мовы. Рэфрэнам прагучалі на заканчэнні свята «Дзесяць запаведзяў» В. Шведа:

Мову родную беражы.
Мовай роднаю даражы.
Мову родную шануй.
Мовай роднай не гандлюй.
Мову родную любі.
Мовы роднай не кідай.
Мову дзецям перадай.
Мовы не аддай на здзек.
Толькі з ёю жыцця век.

Поделиться: