Cемінар аб арганізацыі і правядзенні вучэбных практык

20 мая 2015 г. адбыўся навукова-метадычны семінар “Праблемы арганізацыі і правядзення вучэбных практык навучэнцаў гуманітарных спецыяльнасцяў”, арганізаваны Навукова-метадычным саветам універсітэта. Для ўдзелу ў семінары былі запрошаны намеснікі дэканаў па вучэбнай працы, старшыні вучэбна-метадычных камісій факультэтаў і агульнаўніверсітэцкіх кафедраў, факультэцкія кіраўнікі вучэбных практык.

Як адзначыў сустаршыня НМС універсітэта, загадчык кафедры гісторыі славянскіх народаў, доктар гістарычных навук А.М. Вабішчэвіч, асноўнай мэтай семінара з’яўлялася абагульненне вопыту правядзення вучэбных практык студэнтаў і магістрантаў гуманітарных спецыяльнасцяў (на прыкладзе гістарычнага і філалагічнага факультэтаў) і вызначэнне нявыкарыстаных рэзерваў у справе іх удасканалення. Ім жа закраналіся навукова-метадалагічныя і метадычныя аспекты вучэбных практык у сістэме прафесійнай падрыхтоўкі гісторыкаў. Дацэнт кафедры гісторыі славянскіх народаў, кандыдат гістарычных навук А.А. Башкоў і выкладчык той жа кафедры В.Ю. Піліповіч наладзілі прэзентацыю вынікаў археалагічнай і гісторыка-краязнаўчай практык гістарычнага факультэта. 

Дацэнт кафедры журналістыкі, кандыдат філалагічных навук В.М. Смаль разам са студэнткай 5 курса філалагічнага факультэта Г. Івашчанка спыніліся на асаблівасцях правядзення вучэбных і вытворчых практык па журналістыцы. Дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі, кандыдат філалагічных навук М.М. Аляхновіч зрабіў параўнальна-гістарычны аналіз дыялекталагічнай практыкі студэнтаў-філолагаў. Прафесар кафедры беларускага літаратуразнаўства, доктар філалагічных навук, кіраўнік вучэбнай фальклорна-краязнаўчай лабараторыі І.А. Швед у сваім выступленні паказала вучэбную фальклорную практыку ў святле актуальных праблем палявой фалькларыстыкі. Удзельнікі семінара мелі магчымасць паслухаць песні в. Выганашчы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў аўтэнтычным выкананні студэнткі 3 курса філалагічнага факультэта А. Аксёнавай. Кіраўнік практыкі ўніверсітэта А.С. Шарангавая азнаёміла прысутных з нарматыўна-прававым рэгуляваннем вучэбнай (палявой) практыкі. Акрамя выстаўкі-прэзентацыі “Практыкі гістфака БрДУ імя А.С. Пушкіна: вынікі і перспектывы”, у рамках семінара была арганізавана пры падтрымцы бібліятэкі кніжная выстава “Праз навуку да практыкі”.

Навукова-метадычны савет універсітэта

Поделиться:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта