Адкрыты конкурс чытальнікаў «Таямніцы слова і думкі – 2020»

26 лютага прайшоў адкрыты ўніверсітэцкі конкурс чытальнікаў «Таямніцы слова і думкі», прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Арганізатарам штогадовага мерапрыемства выступіла кафедра рускай літаратуры і журналістыкі.

Глыбінёй пісьменніцкіх і ўласных думак, патаемнымі, шчырымі перажываннямі падзяліліся не толькі студэнты нашай альма-матар, але і навучэнцы ліцэяў, гімназій, школ Брэста і Брэсцкай вобласці.

Конкурс традыцыйна складаўся з выканальніцкага і аўтарскага аддзяленняў. Ацэньвала выступленне канкурсантаў кампетэнтнае журы ў складзе выкладчыкаў філалагічнага факультэта. Госцем Свята Слова стала Таццяна Дземідовіч – старшыня Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Са сцэны гучалі творы Уладзіміра Караткевіча, Якуба Коласа, Аркадзя Куляшова, Фёдара Цютчава, Міхаіла Лермантава і іншых майстроў паэтычнага слова.

Аўтарскія вершы, напоўненыя шчырымі эмоцыямі, выразна перадавалі ўласныя думкі канкурсантаў.

Пакуль журы падводзіла вынікі, слухачам была прапанавана канцэртная праграма, падрыхтаваная студэнцкім клубам універсітэта.  А cтудэнты II курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)» Ілья Агрэніч і Дар’я Ільючык правялі літаратурную віктарыну па творчасці беларускіх класікаў.

Дыпломамі першай ступені ў выканальніцкім аддзяленні былі ўзнагароджаны Сцепанчук Арсеній (СШ № 27 г. Брэста), Бялькевіч Ганна (гімназія № 5 г. Брэста), Кіслошчанкава Ангеліна (БрДУ імя А. С. Пушкіна, геаграфічны факультэт); у аўтарскім аддзяленні – Бандарук Наталля (Брэсцкі абласны ліцэй імя П. М. Машэрава), Палюховіч Андрэй (БрДУ імя А.С. Пушкіна, геаграфічны факультэт).

Усе канкурсанты фінальнага этапу спаборніцтва былі ўзнагароджаны дыпломамі і граматамі ў пэўных намінацыях, а пераможцы атрымалі і каштоўныя падарункі.

Віншуем пераможцаў!

Ірына Шлойда, спецыяліст Рускага цэнтра
Фота – Ірына Шлойда і Анастасія Навумчык

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта