ВА ЎНIВЕРСIТЭЦЕ ПРАЙШЛА VIII РЭСПУБЛІКАНСКАЯ НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ

ВА ЎНIВЕРСIТЭЦЕ ПРАЙШЛА VIII РЭСПУБЛІКАНСКАЯ НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ “ПЕРСПЕКТЫЎНЫЯ НАПРАМКІ РАЗВІЦЦЯ РЭГІЯНАЛЬНАЙ ЭКАНОМІКІ”

18 мая 2018 года адбылася ўжо восьмая па ліку Рэспубліканская канферэнцыя “Перспектыўныя напрамкі развіцця рэгіянальнай эканомікі”, якую арганізавала кафедра эканомікі і кіравання. На ўдзел у канферэнцыі адгукнулася больш  за 100 чалавек з самых розных устаноў Беларусі.

З прывітальным словам выступіў прарэктар па навуцы А.Я. Будзько, які ў сваім выступленні адзначыў, у нашым універсітэце надаецца вялікая ўвага навуковым даследаванням выкладчыкаў, студэнтаў. З кожным годам павялічваецца колькасць дактароў, кандыдатаў навук, прафесараў, дацэнтаў (да прыкладу, ва ўніверсітэце – больш за 50% выкладчыкаў мае навуковую ступень або званне).

Аб стане і перспектывах развіцця эканомікі Брэсцкай вобласці паведаміў старшыня камітэта эканомікі Брэсцкага аблвыканкама М.Л. Бацэнка. Наша вобласць у 2017 годзе спрацавала досыць нядрэнна ў параўнанні з 2016 годам: былі выкананы амаль усе планавыя паказчыкі, даведзеныя ўрадам. Камітэтам эканомікі Брэстчыны падрыхтаваны на пяцігодку план, выкананне якога ў перспектыве дазволіць палепшыць дабрабыт нашых грамадзян.

Увогуле тэматыка паведамленняў вельмі разнастайная, у якіх закранаюцца аспекты сацыяльна-эканамічнага развіцця і Брэстчыны, і Беларусі, напрыклад: “Праблемы банкруцтва на прадпрыемствах РБ”, “Асаблівасці фармавання прынцыпаў кіравання рызыкай ў будаўніцтве,” “Праблемы ўкаранення мікразайма ў Беларусі”, “Тэорыя і практыка эканамічнага росту і інавацый”, “Факторынг як комплекс фінансавых паслуг для вытворцаў і пастаўляльнікаў”, “Валютны рынак Беларусі: праблемы і перспектывы яго рэгулявання”, “Перспектывы супрацоўніцтва Рэспулікі Беларусь і Чэшскай Рэспублікі на рэгіянальным узроўні” і інш.

Матэрыялы ўдзельнікаў канферэнцыі будуць змешчаны ў зборнік, які плануецца выдаць неўзабаве.

А. Макарэвiч, дацэнт кафедры эканомiкi i кiравання