Трэнінг-практыкум VIII

15 чэрвеня 2020 года адбыўся апошні выязны семінар-трэнінг для студэнтаў 4-га курса спецыяльнасці “Гісторыя (археалогія)”. Лідары валанцёрскага археалагічнага руху нашага факультэта: Мядзведзь Алег, Граф Вадзім і Кот Андрэй узялі ўдзел у археалагічным вывучэнні радавой рэзідэнцыі Наркевічаў-Йодка ў в. Наднеман Уздзенскага р-на Мінскай вобласці. На чале з дацэнтам кафедры гісторыі славянскіх народаў Башковым А.А. яны правялі шурфоўку з мэтай удакладнення планіроўкі гаспадарчага комплекса рэзідэнцыі. Вынікі археалагічных разведак дапамогуць архітэктарам у падрыхтоўцы праектаў па ўзнаўленню асобных аб’ектаў рэзідэнцыі. Акрамя таго, удзельнікі экспедыцыі пазнаёміліся з актуальным станам рэстаўрацыйна-узнаўляльных прац на дадзеным архітэктурным помніку. Адзначым, што дадзеныя студэнты-археолагі на працягу ўсяго свайго навучання актыўна бралі ўдзел у археалагічных экспедыцыях на шэрагу помнікаў Берасцейшчыны, гэта: помнікі рэзідэнцыянальнай архітэктуры ў Косава, Ружанах, Грушаўцы; помнікі каменнага веку на тэрыторыі Белавежскай пушчы; археалагічныя комплексы на тэрыторыі г. Брэста. Усім студэнтам 4-га курса спецыяльнасці “Гісторыя (археалогія)”, якія бралі ўдзел у археалагічных даследаваннях, адміністрацыя факультэта і кафедры гісторыі славянскіх народаў, а так сама былы куратар групы Башкоў А.А., выказваюць падзяку за актыўнасць у валанцёрскім археалагічным руху факультэта і неабыякавасць да гістарычнай памяці нашай Бацькаўшчыны.

   
Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта