Трэнінг-практыкум - IV

27.10.2018 студэнты-археолагі выбраліся ў магнацкія рэзідэнцыі Ружан і Косава на чарговы трэнінг-практыкум. На гэты раз экспедыцыя складалася са студэнтаў 1, 3 і 4-га курсаў спецыяльнасці "Гісторыя (археалогія)". У ёй узялі ўдзел Рэзнічэнка Мікола, Васько Ганна, Граф Вадзім і Дорах Міхаіл.

Мэтай практыкуму было засвоіць асновы ратаўнічых археалагічных даследаванняў на помніках, якія ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей і на якіх адбываюцца рэстаўрацыйныя працы.

Студэнты пазнаёміліся з актуальным станам рэстаўрацыйных прац у Косаўскім палацы. Наведаліся ў падвальныя памяшканні палаца, пазнаёміліся з канструктыўнымі асаблівасцямі “падмуркава-падвальнай асновы” гэтага збудавання і спецыфікай яго ацяплення.

Так сама студэнты шліхтавалі навыкі карыстання металадэтэктарам і фіксацыі стратыграфіі. Адной з важнейшых задач студэнтаў быў пошук і збор артэфактаў, якія былі "вырваныя" з археалагічнага кантэксту у ходзе земляных прац у тэатральным корпусе Сапегаўскай рэзідэнцыі ў Ружане. У выніку была сабраная чарговая калекцыя артэфактаў XVIІ - ХІХ ст. Камеральную апрацоўку дадзенай калекцыі будуць ажыццяўляць самі студэнты ў ходзе спецыялізаваных заняткаў.

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта