Трэнінг-практыкум - II

22.09.2018 адбыўся чарговы выезд студэнтаў-археолагаў у магнацкія рэзідэнцыі Ружан і Косава. Дадзенае выхаваўчае мерапрыемства ставіла мэтай пазнаёміць будучых археолагаў з роллю рэстаўрацыйных прац у справе адраджэння і захавання гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.
У рамках праведзенага мерапрыемства студэнты наведалі і пазнаёміліся с ходам рэстаўрацыйных прац у палацы Пуслоўскіх у Косаве і магнацкай рэзідэнцыі Сапегаў у Ружане. Сустрэліся з рабочымі-рэстаўратарамі.
Акрамя гэтага быў наведаны музей-сядзіба Т.Б.Касцюшкі ў Мерычоўшчыне.
Галоўнай падзеяй выезду стала першасная апрацоўка артэфактаў, знойдзенных рабочымі-рэстаўратарамі падчас земляных работ: скрыні-сейфу з друкаванай кнігай (верагодна 19 - пачатку 20 стст.) і фрагментаў мармуровых дэкаратыўных элементаў палацавага інтэр'еру.
Пасля першаснай апрацоўкі-фіксацыі матэрыялы былі перададзены ў музей Т.Б.Касцюшкі.
У бліжэйшы час кніга з суправаджальным матэрыялам будзе перададзеная ў Нацыянальную бібліятэку Рэспублікі Беларусь для рэстаўрацыі і навуковай апрацоўкі.