ШАМОВIЧ НАТАЛЛЯ ДЗМIТРЫЕЎНА

галоўны спецыялiст Управлення адукацыяй Брэсцкага аблвыканкама

Шамовiч Наталля Дзмiтрыеўна нарадзiлася 10 лiстапада 1964 года у г. Пiнску Брэсцскай вобласцi, у сям'i служачых. Беларуска, адукацыя вышэйшая, скончыла у 1986 годзе Брэсцкi дзяржаўны педагагiчны iнстытут iмя А.С. Пушкiна па спецыяльнасцi «Педагогiка i псiхалогiя (дашкольная)» з квалiфiкацыяй выкладчык педагогiкi i псiхалогii дашкольнай, метадыст па дашкольным выхаваннi. Мае дачку Анастасiю 1987 года нараджэння.

Пачатала працоўную дзейнасць з 1981 года ў якасцi выхавацеля дзiцячага сада № 38 г. Брэста. Пасля заканчэння iнстытута працягвала працоўную дзейнасць ў якасцi выхавацеля дзiцячых яслей № 26 г. Петрапаўлаўск-Камчацкi. Прыходзiлася шмат разоў мяняць месца працы, таму што муж быў вайскоўцам. Працавала метадыстам яслей-сада № 80 ст. Уруша Амурскай вобласцi, выхавацелелем яслей-сада № 6 г. Белагорска Амурской вобласцi, выхавацелем групы падоўжанага дня Бальшэкарцельскай сярэдняй школы Хабараўскага края, настаўнiкам абслугоўваючага труда Кандрацьеўскай сярэдняй школы Выбаргскага раена.

З 1998 года працавала метадыстам, затым спецыялiстам аддзела адукацыi адмiнiстрацыi Маскоўскага раёна г. Брэста.

З лiстапада 2005 года працуе ва ўправленнi адукацыяй Брэсцкага аблвыканкама на пасадзе галоўнага спецыялiста.

Шамович Н.Д. мэтанакiравана праводзiць работу па зберажэннi i развiццi сеткi дашкольных устаноў, каардынуе работу органаў i ўстаноў адукацыi па адкрыццi i ўкараненнi новых форм дашкольнай адукацыi, прыватных дзiцячых садоў. Аказвае практычную дапамогу па ўдасканаленнi выхаваўча-адукацыйнага працэса спецыялiстам аддзелаў адукацыi i кiраўнiкам дашкольных устаноў вобласцi. Прымае актыўны ўдзел у правядзеннi семiнараў, нарад, канферэнцый, прапагандуе найлепшы педагагiчны вопыт дашкольнай адукацыi вобласцi, з’яўлялася кансультантам навукова-метадычнага журнала «Пралеска» (2006-2013 гг.). З мэтай устанаўлення мiжнароднага супрацоўнiцтва ў сферы дашкольнай адукацыi арганiзавала паездкi спецыялiстаў дашкольнай адукацыі па культурна-пазнавальнай праграме: «Сучасныя падыходы да станаўлення i ўкаранення новых форм арганiзацыi дашкольнай адукацыi ў Еўропе» (Iталiя 2013 г., Славакiя 2014 г).

Карыстаецца заслужанным аўтарытэтам i павагай сярод калег i педагагiчных работнiкаў вобласцi. Прафесiйная дзейнасць Наталлi Дзмiтрыеўны адзначана Ганаровай граматай управлення адукацыяй Брэсцскага аблвыканкама i Граматай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.