Макаревич Александр Васильевич

Кароткая біяграфія

Нарадзіўся 18.02.1974 г. у в. Падстарынь Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1996 г. скончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці беларуская мова і літаратура з дад. спец. гісторыя. З 1998 г. − асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт кафедры гісторыі беларускай мовы і дыялекталогіі БрДУ імя А.С. Пушкіна. 2012–2017 гг. – дацэнт кафедры тэарэтычнай і прыкладной эканомікі БрДУ імя А.С. Пушкіна. З 2017 г. – дацэнт кафедры эканомікі і кіравання БрДУ імя А.С. Пушкіна.

Навуковая дзейнасць

У 2004 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму “Устарэлая лексіка ў беларускай мове (на матэрыяле лексікаграфічных прац XIX-XX стст.)”. Навуковае званне дацэнта атрымаў у 2008 г. 2016 г. – магістр па спецыяльнасці “Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай”. Кола навуковых інтарэсаў – эканоміка Беларусі, прадпрымальніцтва і яго гісторыя.  Аўтар больш за 50 навуковых публікацый.

Выкладаемыя дысцыпліны:

Эканамічная тэорыя; асновы прадпрымальніцкай дзейнасці; кіраванне персаналам.

Спіс публікацый:

1. Макаревич, А. В. Институциональный анализ : учебно-методический комплекс / А. В. Макаревич ; Брест. гос. ун-т имени А. С. Пушкина. – Брест : БрГУ, 2019. – 101 с.

2. Мировая экономика и международный бизнес : электронный учебно-методический комплекс / А. В. Макаревич, А. А. Черкасов ; Брест. гос. ун-т имени А. С. Пушкина. – Брест : БрГУ, 2019. – 261 с.

3. Макаревич, А. В. Паперня / А. В. Макарэвiч // Роднае слова. – 2019. – №6. – С. 44–45.

4. Макаревич, А. В. “Адраджэнне” гасцінага двара / А. В. Макарэвiч // Роднае слова. – 2018. – №4. – С. 47–48.

5. Макаревич, А. В. Прадпрымальнік, прадпрыемец, прадпрыемца / А. В. Макарэвiч // Роднае слова. – 2018. – №10. – С. 32–33.

6. Макаревич, А. В. Жалаванне, пенсія, заробак / А. В. Макарэвiч // Роднае слова. – 2018. – №10. – С. 33–34

7. Макаревич, А. В. Адраджэнне ўстарэлых эканамічных тэрмінаў у сучаснай беларускай мове / А. В. Макарэвiч // Вучоныя запіскі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта iмя А .С. Пушкiна. Ч.1. Гуманітарныя і грамадскія наукі. – 2016. – №11. – С. 178–184.

8. Макаревич, А. В. Зыск ці прыбытак? / А. В. Макарэвiч // Вучоныя запіскі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта iмя А. С. Пушкiна. Ч.1. – 2015. – №10. – С. 183–185.

9. Беларуская палеаграфія : метад. парады для студэнтаў філал. фак. / [склад. А. В. Макарэвіч] ; Брэсц. дзярж. ун-т імя А.С. Пушкіна, каф. гісторыі беларус. мовы і дыялекталогіі. – Брэст : Выд-ва БрДУ, 2007. – 80 с.

10. Макаревич, А. В. Слоўнік устарэлых слоў беларускай мовы / А. В. Макарэвiч. – Брэст : Выд-ва БрДУ, 2005. – 125 с.