Сімволіка ўніверсітэта

Выявы афіцыйных геральдычных знакаў універсітэта

Эмблема ўяўляе сабой стылізаваную  выяву  фрагмента  Холмскіх варот легендарнай Брэсцкай крэпасці. Ніжняя частка эмблемы асацыюецца з лацінскай літарай «U» –  першай літарай у слове «ўніверсітэт».

Цёмна-чырвоны колер акантоўкі малюнка з'яўляецца каляровым кодам шматгадовай гісторыі ўніверсітэта, якая пачалася пасля Вялікай Айчыннай вайны, у перыяд, калі перад цывілізацыяй стала задача вяртання да свету духоўнасці, культуры, а веды зноў станавіліся прызнанай каштоўнасцю эпохі.

У цэнтры малюнка фрагмента Холмскіх варот на жоўтым фоне – стылізаваная зялёная фігурка з чырвоным кругам зверху, якая сімвалізуе адначасова і маладосць, і квітнеючую расліну, і разгорнутую кнігу.

Спампаваць эмблему


Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру з суадносінамі бакоў 1:2. Белы колер сімвалізуе чысціню намераў і адносін удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

У цэнтры добрага боку Сцяга размешчана эмблема ўніверсітэта. Эмблему абрамляе надпіс: над эмблемай –  «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт», пад эмблемай –  «імя А.С. Пушкіна».

Спампаваць флаг

 


 

Гiмн Берасцейскага ўнiверсiтэта

Вершы Ст.Р. Рачэўскага

Музыка А.У. Шамятухі

 

З любоўю i верай, пад сонцам i ветрам,

Сагрэўшы старонкi нялiчаных кнiг,

Агонь Берасцейскi калыша паветра

Свяшчэнных навукаў i ведаў тваiх.

 

О бацька, заступнiк, суддзя справядлiвы,

I нам, i табе – запавет:

Яднай i вучы нас, настаўнiк руплiвы,

Жывi, наш унiверсiтэт!

 

Як жылка на скронi i з радасцi – сэрца,

Ля шчодрых палеткаў i мiлых гаëў,

Ля пушчы адвечнай так хораша б’ецца

Крыніца святая – сумленне тваë!

 

Вяртаецца ранак на гонi Палесся,

Пагодлiвы будзень iзноў настае,

Над светам гучыць твая годная песня,

Мы шчыра пяëм яе – дзецi твае!