Рэспубліканскі конкурс навуковых прац студэнтаў

Студэнты ўніверсітэта актыўна прымаюць удзел у штогадовым Рэспубліканскім конкурсе навуковых прац студэнтаў, які праводзіцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь з мэтай актывізацыі навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў, стварэння ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу студэнцкай моладзі. Па выніках конкурсу студэнты, якія атрымалі званне лаўрэат, і аўтары работ 1-ай катэгорыі падаюць артыкулы ў зборнік навуковых прац студэнтаў па выніках конкурсу. Лепшыя з пераможцаў конкурсу па рэкамендацыях універсітэта заахвочваюцца спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Штогод каля 80 % работ адзначаюцца катэгорыі (1, 2 і 3).