Iнфармацыя для аўтараў і кіраўнікоў праектаў

Маркетынг і ўзаемадзеянне са спажыўцамі навукова-тэхнічнай прадукцыі

Працэдура ўзаемадзеяння са спажыўцамі навукова-тэхнічнай прадукцыі ўключае наступныя этапы:

  • збор інфармацыі;
  • пошук патэнцыйных пакупнікоў;
  • вызначэнне патрабаванняў спажыўцоў, якія адносяцца да прадукцыі;
  • аналіз патрабаванняў спажыўцоў;
  • абмен інфармацыяй са спажыўцамі;
  • ажыццяўленне аналізу зваротнай сувязі са спажыўцамі;
  • выпрацоўку рэкамендацый.

Ва ўніверсітэце праводзіцца збор інфармацыі аб патэнцыяльных патрэбах рынку ў навукова-тэхнічнай прадукцыі, аналіз дзейнасці канкурэнтаў, прававой дакументацыі і іншай інфармацыі, якая выкарыстоўваецца ў працы. Крыніцамі такой інфармацыі з’яўляюцца рэальныя і патэнцыяльныя спажыўцы (установы адукацыі, прадпрыемствы, установы і арганізацыі), Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, Інтэрнэт, спецыялізаваныя выставы.

Інфармацыя ад распрацоўшчыкаў па выніках навуковых даследаванняў, якія праводзяцца, паступае ў навукова-даследчы сектар у выглядзе запоўненых анкет (дадатак А), формы якіх размешчаны на сайце ўніверсітэта ў падраздзеле «Iнавацыі» раздзела «Навука». На падставе дадзеных, прадстаўленых у анкетах, на сайце абнаўляецца інфармацыя аб навукова-тэхнічнай прадукцыі ўніверсітэта і праектах, якія распрацоўваюцца.

Для пошуку патэнцыяльных пакупнікоў інфармацыя аб навукова-тэхнічнай прадукцыі размяшчаецца на сайце ўніверсітэта, ажыццяўляецца яе паштовая рассылка.

Запыты спажыўцоў на распрацоўкі, якія іх зацікавілі, паступаюць па пошце, тэлефоне, электроннай пошце ў навукова-даследчы сектар, дзе ўся інфармацыя фіксуецца ў электроннай базе дадзеных «Запыты спажыўцоў» (Дадатак Б). На даным этапе адбываецца вызначэнне патрабаванняў спажыўцоў у адносінах да прадукцыі ўніверсітэта.

Аналіз патрабаванняў спажыўцоў навукова-тэхнічнай прадукцыі ўніверсітэта ажыццяўляецца па наступным алгарытме: запыты, якія паступілі ад патэнцыяльных спажыўцоў, перадаюцца непасрэдна распрацоўшчыкам для аналізу магчымасці выканання патрабаванняў; пры магчымасці выканання запытаў спажыўца перад заключэннем дагавора на выкананне НДП патрабаванні патэнцыяльных спажыўцоў пацвярджаюцца з дапамогай афіцыйна аформленых дакументаў (тэхнічнае заданне, афіцыйны ліст і т. п.).

Паміж універсітэтам і спажыўцамі адбываецца абмен інфармацыяй. Універсітэт дае інфармацыю аб наяўнай навукова-тэхнічнай прадукцыі, аб магчымасці вырабу новай прадукцыі (на падставе запытаў спажыўцоў), аб ходзе выканання заказаў і кантрактаў. Спажыўцы прадастаўляюць інфармацыю аб ступені задаволенасці навукова-тэхнічнай прадукцыяй універсітэта шляхам запаўнення адпаведнай формы анкеты (дадатак В), якая рассылаецца па пошце (электроннай пошце).