Экспертыза матэрыялаў

Экспертыза матэрыялаў, прызначаных для адкрытага апублікавання

Пад адкрытым апублікаваннем разумеецца публікацыя матэрыялаў у сродках масавай інфармацыі, матэрыялах канферэнцый, абвяшчэнне на нарадах, сімпозіумах, круглых сталах і інш., афармленне матэрыялаў заявак на вынаходства, карысную мадэль, прамысловы ўзор, дэманстрацыя матэрыялаў у відэафільмах, публічная абарона дысертацый, дэпаніраванне рукапісаў і інш.

Экспертыза матэрыялаў праводзіцца на прадмет адсутнасці ў іх звестак, якія складаюць дзяржаўную тайну, з мэтай выключэння іх адкрытага апублікавання, а таксама прадухілення магчымасці іх выкарыстання ў таварах і тэхналогіях двайнога прызначэння.

Ажыццяўленне экспертызы матэрыялаў ускладаецца на экспертаў (склад вызначаецца загадам рэктара).