СЕНДЗЕР ГАННА МІКАЛАЕЎНА

Рэктар
Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.C.Пушкіна,
доктар педагагічных навук, прафесар

Кантактная інфармацыя

Адрас: бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 223 г. Брэст, 224016

Тэлефон:

(+375 162 ) 21-65-17 (прыёмная)

 

Кароткая біяграфія

Нарадзілася 1 верасня 1959 г. у горадзе Пінску Брэсцкай вобласці. У 1976 г. скончыла сярэднюю школу № 10 г. Пінска. З 1976 г. па 1977 г. працавала лабарантам цэнтральнай лабараторыі Пінскага прадзільна-вытворчага аб'яднання  імя 60-годдзя Вялікага Кастрычніка. У 1977 – 1978 гг. – слухачка падрыхтоўчага аддзялення БДПІ імя А.С. Пушкіна. У 1983 годзе скончыла фізіка-матэматычны факультэт Брэсцкага педінстытута імя А.С. Пушкіна. У 1983 – 1984 гг. – настаўнік фізікі ў СШ № 4 г. Баранавічы. У 1984 – 1989 гг. – выкладчык фізікі Пінскага педагагічнага вучылішча імя А.С. Пушкіна. З 1985 па 1989 гг. – вучоба ў аспірантуры без адрыву ад вытворчасці, у 1990 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. У 1995 – 1998 гг. – дактарант кафедры педагогікі БДУ, у 1999 годзе абараніла доктарскую дысертацыю.

У 2003 годзе была прызначана прарэктарам па вучэбнай працы Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна.

У 2004 годзе прысвоена званне прафесара.

У 2014 годзе была прызначана рэктарам Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна.

З'яўляецца намеснікам старшыні экспертнага Савета ВАК па педагагічных навуках Рэспублікі Беларусь.

Навуковая дзейнасць

Надрукаваны манаграфіі «Фарміраванне прафесійнай накіраванасці студэнтаў педагагічнай ВНУ пры вывучэнні прыродазнаўча-матэматычных дысцыплін» – Мінск, 1998 г., «Гісторыя і метадалогія пачатковага курса матэматыкі» – Брэст, 2003 г., «Гуманітарна-арыентаваная матэматычная адукацыя ў пачатковай школе» (у суаўтарстве), 2005 г., вучэбна-метадычны дапаможнік «Гістарычны матэрыял на ўроках матэматыкі ў пачатковай школе» – Мінск, «Пачатковая школа», 2010 г., курс лекцый «Метадалогія фарміравання паняцця аб ліку ў пачатковым курсе матэматыкі» – Брэст, 2003 г., звыш 150 артыкулаў у навукова-метадычных часопісах.

Пад кіраўніцтвам Г.М. Сендзер абаронены 3 кандыдацкія дысертацыі, праводзяцца дысертацыйныя даследаванні яшчэ двума аспірантамі і саіскальнікамі.

Навуковыя інтарэсы

  • педагогіка вышэйшай школы;
  • методыка прафесійнай адукацыі;
  • гісторыя і метадалогія матэматыкі.