Зімовы сезон у ДПУ «НП «Белавежская пушча»

Студэнцкі атрад «Пушчанка» ў складзе 23 чалавек сёлета сабраў студэнтаў геаграфічнага (14 чалавек), юрыдычнага, гістарычнага, сацыяльна-педагагічнага, фізіка-матэматычнага факультэта і факультэта замежных моў.

Мы правялі незабыўны месяц у Нацыянальным парку «Белавежская пушча». Актыўна працавалі ў Музеі прыроды (камандзір – Ксенія Громік, камісар – Аляксандра Лявонава) і ў Маёнтку Беларускага Дзеда Мароза (камандзір – Раман Грышын, камісар – Ганна Мацука). З нашай дапамогай ў Музеі прыроды кожны наведвальнік мог пазнаёміцца з гісторыяй першабытнага лесу і яе насельнікамі, а ў Маёнтку – акунуцца ў казку, сустрэць Дзядулю Мароза, прайсці 15 «казачных» гектараў і загадаць цэлых 100 жаданняў!

Сваімі ўражаннямі падзялілася студэнтка II курса спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» Крысціна Мельнікава: «У гэтым годзе я ўпершыню пабывала ў Маёнтку Беларускага Дзядулі Мароза і атрымала магчымасць паўдзельнічаць у працэсе стварэння чараўніцтва. Дапамагаючы Дзядулю ў яго няпростых, але такіх важных справах, я праніклася атмасферай шчасця, радасці і чараўніцтва. Маёнтак Беларускага Дзеда Мароза пакінуў мне яркія ўражанні і ўспаміны, якія будуць грэць мяне да наступнага наведвання гэтага чароўнага месца! І будзьце ўпэўнены, у наступным годзе я абавязкова вярнуся за новымі незабыўнымі ўспамінамі, напоўненымі чараўніцтвам».

Таксама падзялілася сваімі яркімі ўражаннямі і студэнтка IV курса спецыяльнасці «Геаграфія» Аляксандра Лявонава, якая ўжо чацвёрты сезон нязменна прыязджае папрацаваць менавіта ў «Музеі прыроды»: «Праца ў музеі падарыла толькі станоўчыя эмоцыі і яркія ўражанні. Гэта была добрая магчымасць акунуцца ў свет раслін і жывёл Белавежскай Пушчы, даведацца пра новыя факты з гісторыі нацыянальнага парка, жыцця яе насельнікаў і, вядома ж, падзяліцца атрыманым багажом ведаў з людзьмі розных краін».

У кожнага з нас была праца па душы. Гэты месяц не проста даў нам новыя веды і ўменні, але і дапамог набыць новых сяброў. Зносіны з новымі людзьмі (нават замежную мову паспелі падцягнуць), свежае паветра і адпачынак ад гарадской мітусні... а што можа быць лепшым для студэнта геаграфічнага факультэта?

Кожны працоўны дзень пакідаў ў памяці новыя фарбы, прыносіў радасць і ўсмешку. Шмат хто з нас працаваў у складзе сэрвіснага студэнцкага атрада ў Белавежскай пушчы не ўпершыню, таму сумяшчаць вучобу з працай было не так ужо і цяжка. Бо, калі займаешся любімай справай, з усімі цяжкасцямі спраўляцца намнога лягчэй. У сцены ўніверсітэта мы вярнуліся з незабыўнымі ўражаннямі, поўныя энергіі і сіл на будучую сесію.

Студэнцкі атрад «Пушчанка» выказвае вялікую ўдзячнасць за атрыманую магчымасць папрацаваць у Нацыянальным парку «Белавежская пушча» дырэкцыі прыродаахоўнай установы, дэкану геаграфічнага факультэта Ірыне Васільеўне Абрамавай і першаснай арганізацыі БРСМ. Таксама дзякуем за дапамогу і падтрымку сваім непасрэдным кіраўнікам – Людміле Уладзіміраўне Парфянюк і Людміле Фёдараўне Грачанік.

Студэнты спецыяльнасці «Геаграфія»
Ганна Мацука і Аляксандра Булахава

Падзяліцца:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта