Журналіст павінен быць эрудыраваным: у БрДУ адбылася сустрэча міністра інфармацыі са студэнтамі ўніверсітэта

Сустрэча міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Карлюкевіча са студэнтамі нашага ўніверсітэта прайшла 13 чэрвеня 2018 года. Прадставіла госця і задала фармат зносін – адкрыты дыялог – рэктар БрДУ Ганна Сендзер.

Першымі слова ўзялі студэнты-журналісты. Больш за ўсё іх цікавілі дапаўненні і змены ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі», бо зусім хутка навучэнцы атрымаюць дыпломы аб вышэйшай адукацыі і пачнуць працаваць у розных рэдакцыях.

Аляксандр Мікалаевіч адзначыў, што галоўнае – змены, якія датычацца адказнасці медыйных рэсурсаў у інтэрнэце. У прыватнасці, прапануецца ідэнтыфікаваць аўтараў каментарыяў. «За кожным “нікам” стаіць пэўны чалавек. Калі яго інфармацыя можа прынесці шкоду, то трэба вырашаць гэта на заканадаўчым узроўні», – сказаў міністр інфармацыі.

Не абмінулі будучыя майстры пяра і адвечнае пытанне, ці можна навучыць журналістыцы. Адказваючы, Аляксандр Карлюкевіч быў кароткі: «Навучыць можна, але талент важны». Аднак таленту, натхнення і валодання словам, на яго думку, мала, каб стаць паспяховым журналістам. Стаць сапраўдным прафесіяналам дапаможа эрудыраванасць і пазнанні ў розных сферах жыццядзейнасці. Як адзначыў міністр, з асаблівай уважлівасцю работнікі рэдакцый павінны ставіцца да моладзевай праблематыкі.

Да пытанняў студэнтаў далучылася і Ганна Мікалаеўна. У сувязі з тым, што сёння з’яўляецца шмат навін аб адмоўных з’явах рэчаіснасці, яна спытала Аляксандра Мікалаевіча, ці правільна паступае журналіст, які акцэнтуе ўвагу толькі на такіх момантах. Аляксандр Карлюкевіч на прыкладзе з гісторыі адзначыў, што жыццё шматграннае, але кожны работнік сродкаў масавай інфармацыі павінен думаць пра ўплыў сваіх матэрыялаў на аўдыторыю.

Правільнае і дасканалае маўленне работнікаў прэсы – яшчэ адзін момант, які цікавіць рэктара нашага ўніверсітэта. Аляксандр Мікалаевіч пагадзіўся з ёю у тым, што ўзровень падрыхтоўкі журналісцкіх кадраў трэба пастаянна павышаць, але, на яго думку, шмат што залежыць ад саміх журналістаў, якія павінны штодня працаваць над сабой.

Фэйкавыя навіны, кодэкс прафесійнай этыкі журналіста, асабісты шлях Аляксандра Мікалаевіча ў прафесію і яшчэ шэраг іншых тэм студэнты абмеркавалі падчас адкрытага дыялогу з міністрам.

На заканчэнне сустрэчы Ганна Мікалаеўна падзякавала госцю за візіт і ўручыла яму кветкі. Студэнты адзначылі, што мерапрыемства атрымалася карысным і пазнавальным.

Юлія Воўк, рэдактар студэнцкага клуба

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта