Закрыццё працоўнага семестра – 2018

17 кастрычніка самыя працавітыя студэнты, кіраўніцтва ўніверсітэта і яго госці сабраліся на закрыцці трэцяга працоўнага семестра «Працоўнае лета – 2018». У гэтым годзе студатрадаўскі рух БрДУ аб’яднала больш за 700 рабят. Злёт студэнцкіх атрадаў адкрыла рэктар Ганна Сендзер.

Ганна Мікалаеўна акцэнтавала ўвагу на значных датах, якія адзначаюцца сёлета: 55-годдзе студатрадаўскага руху ў Беларусі і 100-годдзе ВЛКСМ. На яе думку, усе, хто ў розныя гады быў у студатрадах і камсамоле, з’яўляюцца патрыётамі і маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю. Яна выказала падзяку ўдзельнікам усіх атрадаў універсітэта за іх карысную працу на карысць Беларусі.

Ганаровы госць мерапрыемства, сакратар гарадскога камітэта ГА «БРСМ» Кацярына Сегянюк у сваім выступе з гонарам адзначыла, што студатрады нашага ўніверсітэта з’яўляюцца аднымі з лепшых у краіне. Яна ўручыла рэктару БрДУ Ганне Сендзер падзяку гарадскога штаба працоўных спраў камітэта ГА «БРСМ».

Таксама да герояў дня звярнуліся прарэктар па выхаваўчай працы Таццяна Сакалова, кіраўнік аддзела па выхаваўчай працы з моладдзю Таццяна Кошык і кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Галіна Займіст.

Сваімі ўражаннямі аб праведзенай працы падзяліліся самі рабяты: камандзір педагагічнага атрада «Юнацтва» Карына Зушчык і камісар сэрвіснага атрада «Пушчанка» Міхаіл Богунь. Карына расказала, што, нягледзячы на ўсе складанасці, дзясяткі ўдзячных дзіцячых вачэй і сэрцаў зараджалі энергіяй і натхнялі на новыя формы работы. Міхаіл адзначыў, што ўдзел у «Працоўным леце – 2018» навучыў знаходзіць агульную мову з незнаёмымі людзьмі і дазволіў пашырыць кола кантактаў.

Лепшыя камандзіры і камісары атрадаў, байцы і самі атрады былі ўзнагароджаны падзякамі рэктара, граматамі, дыпломамі і падзякамі штаба працоўных спраў універсітэта.

Танец «Запальвае моладзь» у выкананні педагагічнага атрада «Лідар», прэзентацыі пра мінулыя працоўныя будні і песні пра Беларусь, з якімі выступілі актывісты студэнцкага клуба, дапамаглі ўсім прысутным пранікнуцца энтузіязмам і пазітывам, якія зыходзяць ад тых, хто прыкладвае максімум намаганняў для росквіту сваёй краіны ,

Трэці працоўны семестр – 2018, як і папярэднія, даў магчымасць кожнаму студэнту раскрыць свае лідарскія якасці, сфарміраваць прафесійныя ўменні і навыкі, знайсці сяброў, адчуць патрэбнасць сваёй краіне. Энтузіязм, актыўнасць і прафесіяналізм – тры кіты, на якіх, на думку рабят, трымаецца студатрадаўскі рух. Выдатна, што цікавасць да яго расце!

Ірына Шлойда (філалагічны факультэт)

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта