З самага пачатку ставіць напружаныя мэты

Сустрэча намесніка Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Дзмітрыя Ярашэвіча з выкладчыкамі і студэнтамі нашага ўніверсітэта адбылася ў канферэнц-зале 20 мая. З госцем пазнаёміла рэктар Ганна Сендзер. Актуальнасць зносін са студэнцкай моладдзю абумоўлена тым, што 30 чэрвеня 2021 года будзе адзначацца 100-гадовы юбілей эканамічных органаў Рэспублікі Беларусь. Гэтая дата стала нагодай сустрэцца прадстаўнікам Міністэрства эканомікі з калектывамі ўніверсітэтаў краіны, падвесці прамежкавыя вынікі, расказаць пра цяперашні стан эканомікі і абазначыць стратэгічныя прыярытэты.

Дзмітрый Віктаравіч акцэнтаваў увагу прысутных на змесце Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021–2025 гг., якая накіравана на забеспячэнне сацыяльнай стабільнасці ў грамадстве і ўмацаванне эканамічнага патэнцыялу краіны. Госць гаварыў таксама пра сацыяльную падтрымку мнагадзетных сем’яў, пра рэгіянальнае развіццё Беларусі.

Цяперашнія студэнты – будучая аснова стабільнай эканомікі дзяржавы. Таму Дзмітрый Віктаравіч параіў ім ужо цяпер будаваць планы самаразвіцця, ставіць перад сабой напружаныя мэты.

Напрыканцы сустрэчы Дзмітрый Ярашэвіч пажадаў студэнтам поспехаў на шляху да прафесійный вяршыняў. Ганна Сендзер падзякавала госцю за візіт.

Падзяліцца:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта