Юбілейны ўніверсітэцкі фестываль «Старт пакаленняў»

Традыцыйны адкрыты ўніверсітэцкі фестываль «Старт пакаленняў» закончыўся ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна. Гэтае спартыўнае свята стала юбілейным, паколькі праводзілася ў 5-ы раз і было прысвечана тысячагадоваму юбілею г. Брэста.

Асноўная мэта, якую ставіць пры правядзенні фестывалю яго галоўны арганізатар – кафедра фізічнай культуры ўніверсітэта, – садзейнічанне развіццю масавага фізкультурна-спартыўнага руху, што спрыяе фарміраванню здаровага ладу жыцця, а таксама маральнасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці маладога пакалення. Таму і колькасць спартыўных мерапрыемстваў, якія прайшлі з 20 па 25 мая, даволі вялікая.

Стартаваў фестываль з адкрытага першынства ўніверсітэта па вясновым лёгкаатлетычным кросе, прысвечаным 50-годдзю факультэта фізічнага выхавання. Спаборніцтвы прайшлі 20 мая на базе Парку культуры і адпачынку. Лепшых выяўлялі як сярод зборных факультэтаў, так і ў асабіста-камандным першынстве. У апошнім лепшымі сталі:

  • Сярод юнакоў:
    • 1-е месца – Кавальчук Багдан (гістарычны факультэт);
    • 2-е месца – Гурба Мікалай (фізіка-матэматычны факультэт);
    • 3-е месца – Архуцік Арцём (фізіка-матэматычны факультэт).
  • Сярод дзяўчат:
    • 1-е месца – Цяслюк Юлія (факультэт замежных моў);
    • 2-е месца – Ільючык Любоў (псіхолага-педагагічны факультэт);
    • 3-е месца – Чарнавокая Ілона (факультэт замежных моў).

Сярод зборных факультэтаў месцы размеркаваліся наступным чынам:

  • Сярод юнакоў:
    • 1-е месца – гістарычны факультэт;
    • 2-е месца – фізіка-матэматычны факультэт;
    • 3-е месца – філалагічны факультэт.
  • Сярод дзяўчат:
    • 1-е месца – факультэт замежных моў;
    • 2-е месца – псіхолага-педагагічны факультэт;
    • 3-е месца – гістарычны факультэт.

Не менш значнай падзеяй стаў Кубак універсітэта па футболе на прызы рэктара. Гэтае мерапрыемства таксама прымеркавалі да юбілею абласнога цэнтра. Безумоўным пераможцам і ўладальнікам пераходнага Кубка стала каманда фізіка-матэматычнага факультэта, якая ў фінальным паядынку перамагла каманду гістарычнага факультэта.

У 2014 годзе ў краіне быў прыняты Дзяржаўны фізкультурна-спартыўны комплекс Рэспублікі Беларусь, які ўключае ў сябе шэраг кантрольных нарматываў. Гэта скачок у даўжыню з месца, нахіл наперад, чаўночны бег, плаванне і інш. Асноўная мэта названага спартыўнага мерапрыемства – фарміраванне здаровага ладу жыцця студэнцкай моладзі і цікавасці да заняткаў фізічнай культурай і спортам. Штогод у рамках фестывалю выяўляюцца студэнты, якія паказалі найбольш высокія вынікі пры здачы згаданых нарматываў. Сярод студэнтаў няпрофільных спецыяльнасцяў лепшымі ў трэцяй ступені «Фізічная дасканаласць» ва ўзросце 17–18 гадоў сталі:

  • Сярод дзяўчат:
    • 1-е месца – Іваноўская Паліна (біялагічны факультэт);
    • 2-е месца – Дабравольская Ганна (гістарычны факультэт);
    • 3-е месца – Клімчук Крысціна (гістарычны факультэт).
  • Сярод юнакоў:
    • 1-е месца – Дзеранчук Арцём (фізіка-матэматычны факультэт);
    • 2-е месца – Бандарчук Іван (гістарычны факультэт);
    • 3-е месца – Зялевіч Павел (гістарычны факультэт).

У чацвёртай ступені «Здароўе, сіла і прыгажосць» сярод студэнтаў 19–22 гадоў лепшымі сталі:

  • Сярод дзяўчат:
    • 1-е месца – Дзерава Анастасія (геаграфічны факультэт);
    • 2-е месца – Пашкавец Анастасія (філалагічны факультэт);
    • 3-е месца – Сыч Кацярына (геаграфічны факультэт).
  • Сярод юнакоў:
    • 1-е месца – Жулега Максім (гістарычны факультэт);
    • 2-е месца – Крэнь Павел (гістарычны факультэт);
    • 3-е месца – Кучма Сяргей (філалагічны факультэт).

«Старт пакаленняў» – толькі малая частка спартыўна-масавых мерапрыемстваў, якія праходзяць у БрДУ імя А.С. Пушкіна. Яшчэ больш іх будзе ўжо ў новым, 2019/20 навучальным годзе. Абавязкова ўдзельнічайце ў іх, жывіце спортам і заваёўвайце новыя вяршыні!

Уладзіслаў Шпарло, «Журналістыка (друкаваныя СМІ)», 3 курс (філалагічны факультэт)

Падзяліцца: