XVIII рэспубліканская студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Праблемы фізічнай культуры і спорту, здароўя дзяцей і моладзі»

29–30 сакавіка 2018 года на факультэце фізічнага выхавання БрДУ імя А.С. Пушкіна адбылася XVIII рэспубліканская студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Праблемы фізічнай культуры і спорту, здароўя дзяцей і моладзі».

У працы канферэнцыі прынялі ўдзел 130 студэнтаў. Было заслухана 178 дакладаў (5 пленарных, 153 секцыйныя і 20 стэндавых).

Традыцыйнае для факультэта фізічнага выхавання мерапрыемства ў гэтым годзе сабрала прадстаўнікоў сямі устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь: Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П. Шамякіна, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.

Праца канферэнцыі прайшла па чатырох накірунках: «Тэарэтыка-метадычныя праблемы сучаснай сістэмы фізічнай культуры і спорту. Актуальныя праблемы спартыўных і рухомых гульняў і адаптыўнага спорту», «Тэарэтычныя і практычныя праблемы вучэбна-трэніровачнага працэсу і спаборніцкай дзейнасці ў розных відах спорту», «Медыка-біялагічныя асновы рухальнай актыўнасці дзяцей і моладзі. Сучасныя праблемы тэорыі і практыкі фарміравання ЗЛЖ, ЛФК і фізічнай рэабілітацыі» і «Здароўестваральныя тэхналогіі ў жыццядзейнасці студэнта».

Падчас канферэнцыі былі разгледжаны актуальныя пытанні ў сферы фізічнай культуры, спорту і здароўя. Большасць дакладчыкаў прадставілі на абмеркаванне даклады з эксперыментальнымі дадзенымі, атрыманымі ў працэсе навукова-даследчай работы ў студэнцкіх навукова-даследчых аб’яднаннях.

На пленарным пасяджэнні былі пададзены пяць дакладаў, падрыхтаваныя студэнтамі і магістрантамі БрДУ: Жук Сяргей (студэнт гістарычнага факультэта), Катовіч Юлія (студэнтка факультэта фізічнага выхавання), Вабішчэвіч Мікалай, Паляціла Ірына і Аляксюк Ганна (магістранты факультэта фізічнага выхавання).

Напрыканцы канферэнцыі кожнаму дакладчыку быў уручаны «Сертыфікат ўдзельніка», а студэнты, аўтары лепшых дакладаў на секцыях і пленарным пасяджэнні, былі ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі.

Узнагароды за лепшы даклад атрымалі:

  • Секцыя 1
    • Падсекцыя «Тэарэтыка-метадычныя праблемы сучаснай сістэмы фізічнай культуры і спорту» – Паляціла Ірына (магістрант БрДУ імя А.С. Пушкіна) і Пракаповіч Маргарыта (студэнтка БрДТУ).
    • Падсекцыя «Актуальныя праблемы спартыўных і рухомых гульняў і адаптыўнага спорту» – Бегус Аліна і Дзядзюля Кацярына (студэнткі БрДУ імя А.С. Пушкіна).
  • Секцыя 2 «Тэарэтычныя і практычныя праблемы вучэбна-трэніровачнага працэсу і спаборніцкай дзейнасці ў розных відах спорту» – Равенка Людміла (магістрант БрДУ імя А.С. Пушкіна).
  • Секцыя 3 «Медыка-біялагічныя асновы рухальнай актыўнасці дзяцей і моладзі. Сучасныя праблемы тэорыі і практыкі фарміравання ЗЛЖ, ЛФК і фізічнай рэабілітацыі» – Ласко Паліна (студэнтка БрДУ імя А.С. Пушкіна) і Пархоц Алена (магістрант БрДУ імя А.С. Пушкіна).
  • Секцыя 4 «Здароўестваральныя тэхналогіі ў жыццядзейнасці студэнта» – Кашын Арцём (студэнт БрДТУ).

У рамках канферэнцыі адбылася выстава навукова-тэхнічнай творчасці і навуковых прац студэнтаў факультэта фізічнага выхавання «Навука, творчасць, фізічная культура, спорт».

Канферэнцыя дала ўдзельнікам унікальную магчымасць рэалізаваць сябе ў навукова-даследчай дзейнасці, якая з’яўляецца адным з найважнейшых сродкаў павышэння якасці падрыхтоўкі і выхавання спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, здольных творча прымяняць у практычнай дзейнасці самыя новыя навуковыя дасягненні і распрацоўкі.

Кафедра спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання

Падзяліцца:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта