Візіт дэлегацыі ўніверсітэта ў Кітай

Дэлегацыя Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна на чале з рэктарам Ганнай Мікалаеўнай Сендзер у перыяд з 14 па 16 верасня 2018 года наведала Аньхойскі ўніверсітэт, з якім быў падпісаны Дагавор аб супрацоўніцтве. У ходзе візіту ў Аньхойскім універсітэце адбылося адкрыццё Цэнтра па вывучэнні Беларусі. Адкрыццю Цэнтра папярэднічала вялікая падрыхтоўчая праца. На працягу года БрДУ імя А.С. Пушкіна дасылаў у Аньхойскі ўніверсітэт літаратуру і іншыя матэрыялы пра Беларусь.

Цырымонія адкрыцця Цэнтра адбылася 14 верасня. Спачатку з вітальным словам да ўдзельнікаў цырымоніі звярнуўся партсакратар Аньхойскага ўніверсітэта Лі Жэньцюнь. У сваім прывітанні ён сказаў, што Брэсцкая вобласць і правінцыя Аньхой з’яўляюцца пабрацімамі. Менавіта таму паміж Аньхойскім універсітэтам і БрДУ імя А.С. Пушкіна наладжваецца цеснае ўзаемадзеянне і супрацоўніцтва, дапамогу ў якім аказвае кіраўніцтва вобласці і правінцыі Аньхой. У жніўні 2018 года адбыўся візіт дэлегацыі Аньхойскага ўніверсітэта ў БрДУ імя А.С. Пушкіна, падчас якога былі падпісаны Дамовы аб стварэнні Цэнтра па вывучэнні Беларусі ў Кітаі і Цэнтра па вывучэнні Кітая ў Беларусі. Партсакратар Лі Жэньцюнь выказаў упэўненасць, што Цэнтры будуць служыць надзейнай платформай у гуманітарным супрацоўніцтве і акадэмічных абменах.

Вялікае садзейнічанне ў стварэнні Цэнтра па вывучэнні Беларусі аказала Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Шанхаі. У ходзе цырымоніі было зачытана прывітанне Генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у Шанхаі В.М. Мацэля з пажаданнямі Цэнтру паспяховай працы.

Затым выступіла рэктар Г.М. Сендзер. Яна адзначыла, што Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка і Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін заклалі падмурак для развіцця адносін паміж нашымі дзяржавамі ва ўсіх сферах дзейнасці. Мы бачым сваю задачу ва ўмацаванні ўзаемаразумення паміж нашымі народамі ў гуманітарнай сферы. У гэтым накірунку нашым галоўным партнёрам з’яўляецца Аньхойскі Універсітэт – вядучая навучальная ўстанова правінцыі Аньхой і лідар у галіне адукацыі і навукі па многіх накірунках у Кітаі. Нашаму супрацоўніцтву споўніўся ўсяго толькі год. Але за гэты час мы падпісалі Дагавор аб супрацоўніцтве паміж універсітэтамі, адбыўся візіт прарэктара па навуковай працы нашага ўніверсітэта ў Аньхойскі ўніверсітэт. У жніўні гэтага года дэлегацыя Аньхойскага ўніверсітэта на чале з партсакратаром Лі Жэньцюнем наведала Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна.

Адкрыццё Цэнтра – гэта ўнікальная кааперацыя, і мы звязваем з ёй сур’ёзныя перспектывы. Мы спадзяёмся, што выставы, канцэрты, фестывалі, якія будуць праводзіцца ў Цэнтры, безумоўна, будуць спрыяць папулярызацыі беларускай гісторыі, культуры, літаратуры ў КНР. На заканчэнне Ганна Мікалаеўна пажадала Цэнтру поспехаў і росквіту, багатага на яркія падзеі жыцця, удзячных і дапытлівых наведвальнікаў.

Пасля адкрыцця Цэнтра Ганна Мікалаеўна выступіла перад кітайскімі студэнтамі і выкладчыкамі факультэта рускай мовы Інстытута замежных моў універсітэта з лекцыяй «Беларусь: гісторыя, культура, сучаснасць». У ходзе лекцыі яна сказала, што беларусам ёсць чым прыцягнуць і здзівіць сваіх кітайскіх партнёраў. Гэта і арыгінальныя помнікі архітэктуры, непаўторныя творы выяўленчага мастацтва, музыкі, тэатра, літаратуры, унікальная прырода, і гарады, што дынамічна развіваюцца. І вядома, наша самае дарагое – прыгожыя, разумныя, працавітыя і гасцінныя людзі. Затым Ганна Мікалаеўна адказала на шматлікія пытанні студэнтаў. Кітайскіх студэнтаў цікавіла, якім чынам можна прыехаць у наш універсітэт па акадэмічным абмене, чым цікавая беларуская кухня, іншыя бакі жыцця ў нашай краіне, якія асобасныя рысы характэрны для беларусаў.

15–16 верасня ў рамках святкавання 90-гадовага юбілею Аньхойскага ўніверсітэта адбыўся Форум рэктараў «Адкрытасць і абмен – пабудова адукацыйнай супольнасці "Адзін Шлях і адзін Пояс"». На форуме Ганна Мікалаеўна выступіла з дакладам «БрДУ імя А.С. Пушкіна ў міжнароднай адукацыйнай прасторы: напрамкі і перспектывы». У дакладзе яна расказала аб шматгранным супрацоўніцтве з 62 замежнымі ўніверсітэтамі і іншымі арганізацыямі, з якімі наш універсітэт мае пагадненні і дагаворы аб супрацоўніцтве.

Падчас візіту адбыліся таксама перамовы з сакратаром парткама Лі Жэньцюнем і з рэктарам універсітэта Куан Гуанлі з мэтай выпрацоўкі агульнай стратэгіі эфектыўнай рэалізацыі ўмоў дамовы аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі.

Падзяліцца:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта