Віншуем нашых гандбалістаў з перамогай!

З 12 па 15 красавіка ў нашым універсітэце праходзіў міжрэгіянальны тур студэнцкай гандбольнай лігі сярод мужчынскіх каманд у групе «Л».

Зборная каманда Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, укамплектаваная студэнтамі завочнай формы атрымання адукацыі – гульцамі каманды БГК-2, паслядоўна і вельмі ўпэўнена абыграла каманды Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны (42:36), Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту (32:22), Магілёўскага Беларуска-расійскага ўніверсітэта (38:8), Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы (41:30) і заняла першае месца. Астатнія месцы размеркаваліся наступным чынам: IІ месца – Гродзенскі ўніверсітэт, III месца – Гомельскі ўніверсітэт, ІV месца – Гомельскі ўніверсітэт транспарту і V месца – каманда Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.

Такім чынам, наша каманда выйшла ў фінальную чацвёрку з двума ачкамі. Фінальныя спаборніцтвы ўніверсіяды пройдуць у Мінску ў лістападзе.

Да спаборніцтваў нашу каманду рыхтавалі: дацэнт кафедры спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання К.І. Белы і выкладчык кафедры фізічнай культуры Э.М. Хіль.

Віншуем студэнтаў і іх трэнераў з вялікім поспехам!!!

Па матэрыялах факультэта фізічнага выхавання і спартыўнага клуба

Падзяліцца:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта