Валанцёрская акцыя гістарычнага факультэта «Дорым цяпло»

«Смех і весялосць – гэта лепшыя лекі ад усіх хвароб» – такі дэвіз студэнтаў-валанцёраў гістарычнага факультэта з атрадаў «Дабрадзей» і «Навагоднія чарадзеі». 9 і 15 студзеня 2018 г. у рамках універсітэцкай акцыі «Каляднае цяпло» студэнты гістарычнага факультэта наведалі маленькіх берасцейцаў, хворых на анкалогію, а таксама выхаванцаў Антопальскага дапаможнага школы-інтэрната з праграмай квест-імпрэзы «Зімовыя цуды».

Нягледзячы на напружаны перыяд сесіі, валанцёры знайшлі вольны ад вучобы час і пераўвасобіліся ў Дзеда Мароза і Снягурку, падарыўшы дзеткам сваё цяпло і шчырыя ўсмешкі.

Студэнты-гісторыкі наведваюць розных дзяцей – і тых, каго толькі выпісалі з бальніцы, і тых, хто праводзіць у бальніцы месяцы і надзей на выздараўленне зусім мала. У кожнага дзіцяці трэба запаліць бляск у вачах, да кожнага знайсці падыход, суцешыць, даць надзею нават тады, калі сіл на ўсмешку ў малога зусім няма.

Такое валанцёрства пад сілу далёка не ўсім, аднак студэнты гістарычнага факультэта заўсёды рады бачыць пачаткоўцаў у сваіх радах. Кожны жадаючы можа далучыцца да валанцёраў.

Гістарычны факультэт

Падзяліцца: