Урачыстае адкрыццё 71-й спартакіяды студэнтаў БрДУ імя А.С. Пушкіна і падвядзенне вынікаў 70-й круглагадовай спартакіяды

Перш чым перайсці непасрэдна да ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў спартакіяды ўніверсітэта, быў зроблены кароткі агляд паспяховых выступленняў нашых студэнтаў-спартсменаў на рэспубліканскім і міжнародным узроўнях за 2016-2017 гг. і анансаваны надыходзячы конкурс «Спартсмен года-2017».

70-я круглагадовая спартакіяда 2016/2017 навучальнага года стартавала ў кастрычніку 2016 года ў Парку імя 1 мая з першынства ўніверсітэта па лёгкаатлетычным кросе «Залатая міля». Гэта было самае маштабнае па колькасці ўдзельнікаў спаборніцтва нашай спартакіяды. Каля 300 студэнтаў розных спецыяльнасцяў змагаліся за званне самага хуткага бегуна ўніверсітэта. Сярод жаночых каманд месцы размеркаваліся наступным чынам: 3 месца – каманда сацыяльна-педагагічнага факультэта, 2 месца – каманда гістарычнага факультэта, 1 месца – каманда факультэта фізічнага выхавання. Сярод мужчынскіх каманд 3 месца заняла каманда гістарычнага факультэта, 2 месца – каманда фізіка-матэматычнага факультэта, 1 месца – каманда факультэта фізічнага выхавання.

Лістапад перанёс нас у спартыўную залу, дзе праходзілі гарачыя міні-футбольныя баталіі сярод мужчынскіх каманд. Вынікі гэтага спаборніцтва: 3 месца – каманда філалагічнага факультэта, 2 месца – каманда фізіка-матэматычнага факультэта, 1 месца – каманда факультэта фізічнага выхавання.

Снежань. Першынства ўніверсітэта па валейболе сярод жаночых каманд. Прызавыя месцы: 3 месца – каманда факультэта замежных моў, 2 месца – каманда фізіка-матэматычнага факультэта, 1 месца – каманда факультэта фізічнага выхавання.

Люты. Спартыўныя спаборніцтвы ў сценах нашай навучальнай установы працягнуліся першынствам універсітэта па баскетболе. Яго вынікі: 3 месца заняла каманда фізіка-матэматычнага факультэта, 2 месца – каманда факультэта фізічнага выхавання, 1 месца – каманда гістарычнага факультэта.

Сакавік. Спартыўныя баталіі разгортваюцца ў спартыўнай зале для гульнявых відаў спорту. Эстафету прымае першынства ўніверсітэта па валейболе сярод мужчынскіх каманд. Яго вынікі: 3 месца заняла каманда фізіка-матэматычнага факультэта, 2 месца – каманда факультэта фізічнага выхавання, 1 месца – каманда гістарычнага факультэта.

У красавіку басейн спарткомплексу прымаў галоўны плавальны старт года для нашых студэнтаў – першынства ўніверсітэта па плаванні. Лепшымі вынікамі ў гэтым спорце сярод мужчынскіх каманд могуць ганарыцца: каманда фізіка-матэматычнага факультэта – 3 месца, каманда гістарычнага факультэта – 2 месца, каманда факультэта фізічнага выхавання – 1 месца. Сярод жаночых зборных лепшымі сталі: 3 месца – каманда псіхолага-педагагічнага факультэта, 2 месца – каманда факультэта замежных моў, 1 месца – каманда факультэта фізічнага выхавання.

Май. Каралева спорту – лёгкая атлетыка – зноў вабіць сваіх падданых перамогамі, прызамі і, вядома ж, агульнаўніверсітэцкай славай. Студэнты спаборнічалі на бегавых дарожках у рамках цяпер ужо вясенняга лёгкаатлетычнага кросу. Сярод жаночых каманд 3 месца заняла каманда гістарычнага факультэта, 2 месца – каманда факультэта замежных моў, 1 месца – каманда факультэта фізічнага выхавання. Сярод мужчынскіх каманд 3 месца – каманда гістарычнага факультэта, 2 месца – каманда фізіка-матэматычнага факультэта, 1 месца – каманда факультэта фізічнага выхавання.

Май. Першынства па настольным тэнісе. Сярод жаночых каманд 3 месца на гэтым першынстве заняла каманда фізіка-матэматычнага факультэта, 2 месца – каманда факультэта замежных моў, 1 месца – каманда факультэта фізічнага выхавання. Сярод мужчынскіх каманд 3 месца заняла каманда псіхолага-педагагічнага факультэта, 2 месца – каманда фізіка-матэматычнага факультэта, 1 месца – каманда гістарычнага факультэта.

Узнагароджанне пераможцаў 70-й спартакіяды 2016/2017 навучальнага года пачалося з прызёраў спаборніцтваў спартакіяды студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнатах Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. Па яе выніках 3 месца ў агульным заліку заняла каманда інтэрната № 1, 2 месца заваявала каманда інтэрната № 2, а ганаровае 1 месца дасталося камандзе інтэрната № 4.

Сярод жаночых зборных 70-й спартакіяды з удзелам факультэтаў 3 месца заняла каманда фізіка-матэматычнага факультэта, 2 месца дасталося камандзе факультэта замежных моў, а перамагла ў гэтай намінацыі жаночая зборная факультэта фізічнага выхавання.

У другой намінацыі – «Першынства сярод мужчынскіх каманд» – па выніках спартакіяды 3 месца заняла каманда фізіка-матэматычнага факультэта, 2 месца – каманда гістарычнага факультэта, а перамагла ў гэтай намінацыі мужчынская зборная факультэта фізічнага выхавання.

Нарэшце, у агульным заліку 3 месца заняла каманда фізіка-матэматычнага факультэта, 2 месца – каманда гістарычнага факультэта, а галоўным трыумфатарам спартакіяды стала зборная факультэта фізічнага выхавання.

Прызы для ўзнагароджання пераможцаў былі падрыхтаваны рэктаратам і прафкамам студэнтаў універсітэта.

Інфармацыю падрыхтавала Ірына Кузьміч (філалагічны факультэт)
па матэрыялах факультэта фізічнага выхавання і спартклуба

Падзяліцца:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта