Універсітэцкая алімпіяда «Асновы прадпрымальніцкай дзейнасці»

30 лістапада 2017 года на кафедры эканомікі і кіравання адбылася алімпіяда «Асновы прадпрымальніцкай дзейнасці» сярод студэнтаў нашага ўніверсітэта. У алімпіядзе удзельнічалі студэнты юрыдычнага, сацыяльна-педагагічнага, геаграфічнага факультэта, факультэта замежных моў і факультэта фізічнага выхавання (усяго – 16 чалавек).

Пераможцамі сталі:

  1. Кавалёва Марыя (факультэт замежных моў, 3 курс).
  2. Гацко Паліна (сацыяльна-педагагічны факультэт, 2 курс).
  3. Ярашук Крысціна (факультэт замежных моў, 3 курс).

Віншуем пераможцаў!

Кафедра эканомікі і кіравання

Падзяліцца: