У прыярытэце – бяспека

Рэспубліканская акцыя «Бяспека ў кожным доме» працягваецца ў Беларусі. У яе рамках 6 лютага 2019 года ў БрДУ адбылася сустрэча работнікаў універсітэта з галоўным спецыялістам Брэсцкага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзімірам Шосцікам.

Уладзімір Іванавіч пазнаёміў аўдыторыю са статыстыкай пажараў і няшчасных выпадкаў у Брэсце за мінулы год, расказаў аб правілах бяспекі пры працы з электрапрыборамі і растлумачыў, як уладкаваны аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Асаблівую ўвагу ён надаў бяспецы на пераходзе праз вадаёмы, пакрытыя лёдам, і катанні на санках або цюбінгах.

Таксама прысутным паказалі тры міні-фільмы, прысвечаныя АПА, прычынам автапажараў і небяспекам, якія падпільноўваюць дзяцей.

У канцы мерапрыемства яго ўдзельнікі атрымалі памяткі.

Юлія Воўк, студэнцкі клуб

Падзяліцца: