У Новы год – разам!

Час навагодніх святаў  – гэта час прыгожай, добрай казкі, якая прыходзіць у кожны дом, дорыць надзею і прымушае спадзявацца на лепшае, час прыемных клопатаў і хваляванняў, час дарыць падарункі, час чароўных сюрпрызаў і сустрэч.

Добрай і ўсімі ўпадабанай традыцыяй у БрДУ імя А. С. Пушкіна стала навагодняе віншаванне навучэнцаў рэктарам універсітэта. Вось і ў гэты раз 31 снежня за некалькі гадзін да бою курантаў павіншаваць замежных студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнатах студэнцкага гарадка, прыехала Ганна Мікалаеўна Сендзер – рэктар універсітэта, доктар педагагічных навук, прафесар.

Ганна Мікалаеўна павіншавала замежных навучэнцаў з Новым годам, пажадала ім шчасця, здароўя, поспехаў у вучэбнай дзейнасці, бо Новы год, як і любое свята, – гэта нагода сустрэцца і падзяліць з навакольнымі шчасце і радасць, выказаць сваю любоў, падзяку і ўдзячнасць .

Такія сустрэчы напярэдадні Новага года заўсёды выклікаюць кранальныя эмоцыі, дапамагаюць адчуць па-сапраўднаму хатнюю атмасферу з падарункамі і шчырымі пажаданнямі адзін аднаму людзям, якія знаходзяцца за тысячы кіламетраў ад роднай сям’і. Доказам таму з’яўляюцца радасныя твары навучэнцаў на мностве фотаздымкаў, зробленых у гэты святочны навагодні вечар з рэктарам універсітэта.

Новы год – гэта час верыць у цуды!

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта