У будучыню выбралі дарогу

Урачыстая лінейка «Тут край мой, выток мой, дарога мая», прысвечаны Дню ведаў, адбылася ў нашым універсітэце 3 верасня. Па традыцыі ў час святочнага мерапрыемства з прывітальным словам выступіла рэктар БрДУ, быў узняты сцяг універсітэта і прадстаўлены факультэты.

У гэтым годзе наша alma mater папоўніліся 1095 першакурснікамі, большасць з якіх з’яўляюцца ўраджэнцамі Брэсцкай вобласці, патрыётамі, якія вырашылі атрымліваць адукацыю ў родным рэгіёне, каб у будучыні сваёй працай развіваць яго інфраструктуру, сваімі ідэямі і ініцыятывай рабіць яго лепшым і больш сучасным, каб унесці свой важкі ўклад у развіццё ўніверсітэта, горада, краіны. Новыя члены нашай універсітэцкай сям’і змогуць павысіць якасць жыцця ў беларускай дзяржаве, бо ў іх навуковым, творчым і спартыўным багажы ўжо ёсць нямала перамог у алімпіядах, спаборніцтвах і конкурсах.

У ліку першакурснікаў – студэнтка факультэта фізічнага выхавання Таісія Палюшык і студэнт гістарычнага факультэта Павел Зялевіч. Менавіта яны былі ўдастоены ганаровага права падняць сцяг пад гукі гімна ўніверсітэта.

З прывітальнымі словамі да першакурснікаў звярнулася рэктар універсітэта, доктар педагагічных навук, прафесар Ганна Сендзер. Яна выказала ўпэўненасць у тым, што ўдзельнікі лінейкі выйдуць са сцен БрДУ высокакваліфікаванымі спецыялістамі, так як іх навучаннем будуць займацца выкладчыкі, большасць з якіх маюць навуковыя ступені і званні. Таксама Ганна Мікалаеўна запэўніла рабят, што ў бліжэйшыя чатыры гады іх жыццё будзе багатым і насычаным: удзел у валанцёрскіх праектах, творчых мерапрыемствах і спартыўных спаборніцтвах дапаможа ім стаць больш упэўненымі ў сабе і заняць актыўную грамадзянскую пазіцыю. Канцэрт, падрыхтаваны студэнтамі старэйшых курсаў БрДУ, стаў яркім пацвярджэннем яе слоў.

Затым у лепшых традыцыях беларускага народа Ганна Мікалаеўна сардэчна павітала дэканаў усіх факультэтаў і першакурснікаў караваем – сімвалам жыцця, поспеху, духоўнага багацця і плённай працы, наглядна прадэманстраваўшы згуртаванасць і дружалюбнасць нашай універсітэцкай сям’і.

БрДУ стане для першакурснікаў дарогай у будучыню. Мы вельмі рады, што іх шляхі перасякліся ў вядучым універсітэце Брэстчыны, а іх імёны занялі месца ў летапісе нашага ўніверсітэта, дзе мудрыя выкладчыкі дапамогуць ім спасцігнуць таямніцы гісторыі і пазнаёмяць з цікавымі фактамі аб жыцці рэгіёнаў нашай радзімы. Мы спадзяёмся, што рабяты ў поўнай меры раскрыюць свае здольнасці, каб alma mater ганарылася сваімі студэнтамі і выпускнікамі, бо чым больш паспяховых і ўпэўненых у сабе людзей, тым больш якасная адукацыя, мацнейшая эканоміка, багацейшая культурная і духоўная спадчына, тым больш значная роля ўніверсітэта на рэспубліканскай арэне, а краіны – на міжнароднай.

Юлія Воўк, рэдактар студэнцкага клуба

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта