У БрДУ адбыўся ўрачысты прыём у рэктара, прымеркаваны да Дня маці

На пытанне, што аб’ядноўвае ўсіх людзей на зямлі, кожны адразу адкажа, што гэта мама, увагай, ласкай, любоўю і клопатам якой мы акружаны з першых хвілін свайго жыцця. Таму свята Дзень маці займае асаблівае месца ў нашых сэрцах.

12 кастрычніка, напярэдадні гэтага светлага дня, у нашым універсітэце адбыўся ўрачысты прыём у рэктара Г.М. Сендзер. На прыём былі запрошаны работнікі БрДУ: шматдзетныя мамы, мамы, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, маці-адзіночкі і жанчыны, якія аформілі апеку.

Ганна Мікалаеўна павітала і павіншавала ўсіх запрошаных. Яна пажадала ім здароўя, бадзёрасці і невычэрпнай энергіі. Вочы маці, якія працуюць у нашым універсітэце, заўсёды выпраменьваюць шчасце, таму рэктар універсітэта пажадала, каб прычына гэтага бляску – поспехі дзяцей – з кожным годам прымнажалася. Таксама ўсе мамы атрымалі ад рэктара падарункі да свята – сертыфікаты крамы «Дзіцячы свет» і фатаграфіі на памяць пра свята.

Завяршыўся прыём кранальнай канцэртнай праграмай, на якой лепшыя песні пра мам выканалі студэнты Мікалай Вабішчэвіч, Алёна Ліцук, Андрэй Пракапчук і Дзмітрый Машчук.

Юлія Воўк, рэдактар студэнцкага клуба

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта