Тыдзень псіхалогіі ва ўніверсітэце

Штогод ва ўніверсітэце апошні тыдзень лістапада традыцыйна прысвячаецца псіхалогіі. З 25 лістапада па 30 лістапада выкладчыкамі кафедры псіхалогіі, кафедры сацыяльнай працы, спецыялістамі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы былі арганізаваны і праведзены больш за 20 мерапрыемстваў, у якіх узялі ўдзел як студэнты I–V курсаў, так і супрацоўнікі ўніверсітэта.

Адкрыла Тыдзень псіхалогіі акцыя «Свет псіхалогіі», у межах якой студэнты-валанцёры правялі экспрэс-дыягностыку і выявілі, што псіхалогія ў жыцці людзей займае важнае месца, і кожны чалавек, па-за залежнасцю ад прафесійнай дзейнасці, павінен быць псіхалагічна дасведчаным. Веды ў гэтай галіне, на думку студэнтаў і супрацоўнікаў, якія прынялі ўдзел у даследаванні, неабходны як для асобаснага развіцця, так і для паспяховага ўзаемадзеяння з іншымі людзьмі.

У фае навучальнага корпуса № 1 бібліятэкай была арганізавана выстава псіхалагічнай літаратуры «Жыць, думаць, адчуваць, кахаць, здзяйсняць адкрыцці...» На выставе была пададзена экспазіцыя навучальных і навуковых выданняў выкладчыкаў універсітэта і іншых беларускіх і замежных аўтараў па папулярнай псіхалогіі, псіхалагічнай дыягностыцы, карэкцыі, псіхалагічным кансультаванні і інш.

Значнымі агульнаўніверсітэцкімі мерапрыемствамі сталі семінар «Сацыяльна-педагагічнае і псіхалагічнае суправаджэнне адаптацыі студэнтаў першага курса да адукацыйнай прасторы ўніверсітэта» (пры ўдзеле намеснікаў дэканаў па выхаваўчай працы, куратараў вучэбных груп, студэнтаў-куратараў), адкрыты мікрафон «Дэпрэсія – хвароба XXI стагоддзя» (з запрашэннем намесніка галоўнага доктара па медыцынскай частцы УАЗ «Брэсцкі абласны псіханеўралагічны дыспансер» К. В. Ніканчук), а таксама круглы стол «У цэнтры ўвагі залежныя паводзіны» (з запрашэннем спецыялістаў Брэсцкай епархіі БПЦ, УАЗ «Брэсцкі абласны псіхалагічных дыспансер»), дзе абмяркоўваліся праблемы залежных паводзін у моладзевым асяроддзі.

Міжфакультэцкія віктарына «Што я ведаю пра псіхалогію?» аб’яднала ў інтэлектуальным спаборніцтве навучэнцаў геаграфічнага, гістарычнага факультэтаў і членаў перспектыўнага кадравага рэзерву. Каманды былі ўзнагароджаны прызамі, падрыхтаванымі прафкамам студэнтаў універсітэта.

Майстар-клас «Пяць звычак паспяховага чалавека» наведалі студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце № 3 студэнцкага гарадка. Навучэнцы змаглі прапрацаваць сістэму ўяўленняў пра сябе і сваё жыццё, навучыліся правільнай пастаноўцы кароткатэрміновых і доўгатэрміновых жыццёвых мэтаў.

Са студэнтамі 1-га курса псіхолага-педагагічнага факультэта педагогам-псіхолагам былі праведзены трэнінгавыя заняткі «Мы розныя, але мы разам», накіраваныя на згуртаванне і прафілактыку канфліктаў у вучэбнай групе.

Для навучэнцаў выпускных курсаў, якія жадаюць асвоіць тэхнікі зняцця напружання і эфектыўныя метады барацьбы са стрэсамі, прайшоў семінар «Праца мозга ў працэсе адаптацыі» з удзелам экзістэнцыяльнага кансультанта, бізнес-псіхолага, коўча В. У. Мендзельчука.

У межах Тыдня псіхалогіі мерапрыемствы, арганізаваныя кафедрай псіхалогіі і кафедрай сацыяльнай працы (круглыя сталы «Каштоўнасць чалавечага жыцця», «Вольны час студэнта: магчымасці і стэрэатыпы», «Канфлікты ў розных сферах міжасобаснага ўзаемадзеяння», «Псіхагігіена эмацыйных станаў», дыскусія «Жыццёвыя каштоўнасці як фактар пазітыўнага эмацыйнага стану чалавека», псіхалагічны конкурс «Што? Дзе? Калі?», дыспут «У мяне ў грудзях б’ецца сэрца... чужое: псіхалагічны аспект» і многія іншыя) таксама выклікалі непадробную цікавасць, бо былі скіраваны на развіццё прафесійнай самасвядомасці студэнтаў дапаможных прафесій.

Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба

Падзяліцца:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта