Цягнік Перамогі

Напярэдадні 80-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны, 21 чэрвеня, у Брэст прыбыў перасоўны музей “Цягнік Перамогі”.

Чатыры спякотныя дні студэнты валанцёрскага атрада “Стары ліхтаршчык” гістарычнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна арганізоўвалі суправаджэнне экскурсій у Цягніку. Яны выступалі ў ролі гідаў, валанцёраў рэсепшна, пастоў тэрмаметрыі і збору аўдыягідаў, службы забеспячэння.

Інтэрактыўная экспазіцыя, прысвечаная Перамозе савецкага народа ў самай крывавай вайне, уключала трохмерныя панарамы, віртуальную рэальнасць і мультымедыйнае суправаджэнне. У дзевяці вагонах былі размешчаны партрэты герояў вайны – ваенных, вучоных, чыгуначнікаў, медыкаў, экспазіцыі пра тое, якой цаной дасталася савецкаму народу Вялікая Перамога. Выдатна прадэманстраваны маштаб падзей.

  

На думку студэнтаў БрДУ імя А.С. Пушкіна, дадзены гісторыка-асветны праект асабліва значымы для кожнага беларуса ў Год народнага адзінства.

Падзяліцца: