«Цуды на Каляды»

15 студзеня валанцёры атрада «Добрае сэрца» першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» нашага ўніверсітэта і валанцёры УА «Брэсцкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж прыборабудавання» наведалі дзяцей у Іванаўскім раённым цэнтры карэкцыйна-развівальнага навучання. Арганізатарам дабрачыннага мерапрыемства «Цуды на Каляды» выступіла Брэсцкая гарадская арганізацыя ГА «БРСМ» пры падтрымцы Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, ААТ «Савушкін прадукт» і прадпрыемства ЗТАА «БРВ-Брэст».

Госці цэнтра падрыхтавалі для дзяцей забаўляльную праграму, у аснове якой – клоўнатэрапія. Усмешкі дзяцей і радасць у іх вачах – сведчанне таго, што свята атрымалася. Вясёлыя клоўны стваралі незвычайную атмасферу. Падарункі ад кіраўніцтва ГКСЭ па Брэсцкай вобласці – шматфункцыянальная прылада, што спалучае ў сабе функцыі сканера, прынтара і ксеракса, а таксама прысмакі для выхаванцаў цэнтра – уручылі кіраўнік Пінскага міжраённага аддзела ГКСЭ Дзмітрый Ляўковіч і выканаўца абавязкаў першага сакратара Брэсцкага ГК ГА «БРСМ» Аляксандр Зорын.

Кіраўнікі пажадалі дзецям сонечнага настрою, моцнага здароўя і сіл для пераадолення цяжкасцяў на шляху да паляпшэння свайго здароўя. Разнастайную прадукцыю (пітныя ёгурты, малочныя напоі, тварожныя сыркі, сокі і многае іншае) ад кампаніі ААТ «Савушкін прадукт» дзецям і іх бацькам уручыла Ганна Пішчык, сакратар п/а ГА «БРСМ» ГА «Савушкін прадукт». Імбірных пернікавых чалавечкаў для хлопчыкаў і дзяўчынак перадалі прадстаўнікі прадпрыемства ЗТАА «БРВ-Брэст». ДУА «Сярэдняя школа № 28 г. Брэста», Брэсцкі каледж-філіял УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту», УА «Брэсцкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж прыборабудавання», УА «Брэсцкі дзяржаўны медыцынскі каледж» падарылі дзецям канцылярскія прыналежнасці, цацкі і кнігі. Дзякуючы ініцыятыве неабыякавых удалося арганізаваць для дзяцей маленькае свята.

Робячы добрыя справы шчыра і бескарысліва, мы робім шчаслівейшымі не толькі навакольных, але і сябе. У гэтым упэўнены і валанцёры, і ўсе тыя, хто не застаўся абыякавым да праблем дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Асобныя словы падзякі ад валанцёраў выказваем кіраўніцтву ўніверсітэта за атрыманы для паездкі транспарт.

Давайце рабіць добрыя справы разам!

Сакратар п/а ГА «БРСМ» з правамі РК УА «БрДУ імя А. С. Пушкіна»

Падзяліцца:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта