Свята маладосці і прыгажосці

Менавіта так учарашнія студэнты вышэйшых навучальных устаноў называюць Рэспубліканскі баль выпускнікоў. У ліку 230 найлепшых маладых людзей краіны ў Палацы Незалежнасці 29 чэрвеня 2021 года прысутнічалі і прадстаўнікі БрДУ імя А.С. Пушкіна Анастасія Нічыпарук (сацыяльна-педагагічны факультэт), Кацярына Ільютчык (біялагічны факультэт), Вераніка Дрозд (фізіка-матэматычны факультэт), Арцём Аляксееў (юрыдычны факультэт), Мікіта Калядзіч (факультэт фізічнага выхавання), а таксама дацэнт, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт кафедры матэматычнага аналізу і дыферэнцыяльных ураўненняў і іх дадаткаў Сяргей Марзан.

Перш чым накіравацца на ўрачыстае мерапрыемства, выпускнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі на чале з Міністрам адукацыі Беларусі Ігарам Карпенкам усклалі кветкі да стэлы “Мінск – горад-герой” у памяць пра гераічны подзвіг нашых продкаў, здзейснены ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Наша моладзь ніколі не забывае, якой вялікай цаной здабывалася Вялікая Перамога, і лічыць сваім абавязкам памятаць пра тых, хто загінуў дзеля міру на зямлі.

Кульмінацыяй Рэспубліканскага балю выпускнікоў стаў зварот Кіраўніка дзяржавы да маладога пакалення. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што не мы выбіраем час, а ён нас выбірае. Па словах Прэзідэнта, на працягу ўсёй гісторыі існавання незалежнай Беларусі існавалі знешнія выклікі і правакацыі. У беларускай моладзі ёсць усё, каб дастойна з імі спраўляцца: багатая гісторыя, традыцыі, матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці і мір. Аляксандр Рыгоравіч даў наказ берагчы нацыянальныя каштоўнасці і быць асцярожнымі ў выказваннях і ўчынках.

Што да новых здзяйсненняў, то Кіраўнік дзяржавы перакананы: усё і заўсёды атрымліваецца толькі ў людзей, якія ўпарта імкнуцца да сваёй мэты і адданыя выбранай справе. Аляксандр Лукашэнка пажадаў моладзі здароўя, шчасця, поспехаў і ўручыў падзякі лепшым выпускнікам і педагогам. Высокая ўзнагарода была ўручана і дацэнту, кандыдату фізіка-матэматычных навук, дацэнту кафедры матэматычнага аналізу і дыферэнцыяльных ураўненняў і іх дадаткаў Сяргею Марзану і выпускніку факультэта фізічнага выхавання нашага ўніверсітэта Мікіце Калядзічу.

Пасля ў выставачным цэнтры “БелЭкспа” прайшла нефармальная частка мерапрыемства, дзе Кіраўнік дзяржавы прапанаваў моладзі адпачыць, бо ўжо заўтра ёй трэба будзе адкрываць новыя прафесійныя гарызонты.

Выпускнікі БрДУ імя А.С. Пушкіна адзначылі, што Рэспубліканскі баль – грандыёзная, памятная падзея, яркае завяршэнне вучобы ва ўніверсітэце. Яны з гонарам прайшлі гэты этап свайго жыцця. Наперадзе – неабходнасць праявіць сябе на працоўных месцах, стаць запатрабаванымі спецыялістамі і добрасумленна працаваць на карысць роднай Беларусі.

Юлія Воўк, студэнцкі клуб

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Дніпропетровський національний університет імені Олеся Гончара
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Могилевский государственный университет продовольствия
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта