Сустрэча з М. І. Чаргінцом

15 лютага 2019 года ў канферэнц-зале Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна адбылася сустрэча студэнтаў з членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, уладальнікам ганаровага звання «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь», кандыдатам юрыдычных навук, старшынёй праўлення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Мікалаем Іванавічам Чаргінцом.

Усіх сабраных вітала рэктар універсітэта, доктар педагагічных навук, прафесар Ганна Мікалаеўна Сендзер, якая і дала слова знакамітаму госцю.

Мікалай Іванавіч расказаў пра тое, як у цяперашні час развіваецца эканоміка нашай краіны, шмат увагі надаў палітычнай сітуацыі ў свеце, звярнуўся да пытанняў навукі, культуры. У сувязі са святкаваннем трыццацігоддзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана Мікалай Іванавіч успомніў аб ваеннай службе, закрануў актуальныя тэмы ваенных канфліктаў. Прысутных у зале цікавіла і літаратурная творчасць Мікалая Іванавіча, ён адказаў на пытанні аб творчых планах, прыярытэтных тэмах у сучаснай літаратуры. Шмат гадоў займаючы пасаду старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, Мікалай Іванавіч Чаргінец падрабязна расказаў, што трэба маладому аўтару, каб стаць членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, паколькі гэтае пытанне таксама хвалявала аўдыторыю.

У канцы сустрэчы рэктар універсітэта Ганна Мікалаеўна Сендзер ад імя ўсіх прысутных падзякавала Мікалаю Іванавічу за цікавы, інфармацыйна насычаны дыялог са студэнцкай аўдыторыяй і ўручыла кветкі і памятныя сувеніры госцю. Ад сябе асабіста Мікалай Іванавіч Чаргінец пажадаў усім студэнтам дабівацца пастаўленых мэтаў, не спыняцца на дасягнутым, працаваць на карысць нашай роднай Беларусі.

Дар’я Ільючык,
студэнтка 1-га курса філалагічнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта