Сустрэча рэктара са студэнцкім актывам

Напярэдадні новага навучальнага года рэктар БрДУ імя А. С. Пушкіна Ганна Сендзер сустрэлася з лідарамі студэнцкага самакіравання ўніверсітэта. Галоўнай тэмай дыялогу сталі вынікі Рэспубліканскага педагагічнага савета. Пра іх расказаў старшыня Савета студэнцкага самакіравання Мікалай Разнічэнка, які быў удзельнікам аднаго з самых важных для прадстаўнікоў сферы адукацыі сходу. На педсавеце многа ўвагі ўдзялілі пытанню прыцягнення выпускнікоў школ на педагагічныя спецыяльнасці, дадзеная праблема з’яўляецца актуальнай і для нашай установы адукацыі.

Студэнцкі актыў на сустрэчы з рэктарам выступіў з ініцыятывай стварэння ва ўніверсітэце патрыятычнага праекта, які стаў бы брэндам БрДУ.

У канцы мерапрыемства Ганна Мікалаеўна павіншавала студэнтаў з наступленнем новага навучальнага года і пажадала поспехаў і дасягненняў на абраным шляху.

Пасля дыялогу студэнты падзяліліся ўражаннямі.

Дар’я Жаркова, фізіка-матэматычны факультэт:

– Сустрэча з рэктарам напярэдадні новага навучальнага года прайшла ў атмасферы даверу. Цікава было пачуць пра вынікі Рэспубліканскага педсавета з вуснаў студэнта. У нас была магчымасць падзяліцца сваімі думкамі наконт статусу педагагічнай прафесіі ў сучасным свеце. Безумоўна, мы адзіныя ў тым, што быць педагогам – гэта адказна, важна і прэстыжна.

Ілья Агрэніч, філалагічны факультэт:

– Я рады, што мне пашанцавала ў пачатку навучальнага года сустрэцца з рэктарам універсітэта. Мы абмеркавалі планы на бліжэйшы час, задалі пытанні, якія цікавяць, і атрымалі на іх вычарпальныя адказы. Дыялог з Ганнай Мікалаеўнай традыцыйна атрымліваецца канструктыўным.

Іна Бярынчык, аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: