Сустрэча кіраўніка ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Брэсцкага аблвыканкама з замежнымі навучэнцамі

8 кастрычніка 2019 года ў канферэнц-зале ўніверсітэта адбылася сустрэча кіраўніка ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Юрыя Юр’евіча Бразінскага з замежнымі навучэнцамі.

На сустрэчы прысутнічалі кіраўнікі АгіМ АУС адміністрацый Маскоўскага і Ленінскага раёнаў г. Брэста Дзмітрый Тадэвушавіч Лыганоўскі і Аляксандр Міхайлавіч Пратасевіч, прадстаўнікі кіраўніцтва ўніверсітэта, факультэтаў.

У ходзе гутаркі госці сустрэчы звярнулі ўвагу студэнтаў на асноўныя аспекты міграцыйнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь і меры адказнасці за яго парушэнне. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням адказнасці замежных студэнтаў за адміністрацыйныя правапарушэнні супраць грамадскага парадку і маральнасці.

Нягледзячы на сур’ёзнасць закранутых пытанняў, сустрэча атрымалася цёплай і сяброўскай, падчас якой замежныя навучэнцы атрымалі магчымасць непасрэдна задаць прадстаўнікам органаў па грамадзянстве і міграцыі пытанні, што іх цікавяць, і атрымаць кваліфікаваныя адказы і тлумачэнні.

Напрыканцы размовы Ю. Ю. Бразінскі падзякаваў замежным навучэнцам за тое, што яны выбралі для атрымання вышэйшай адукацыі Рэспубліку Беларусь, дзе для вучобы і пражывання іншаземцаў створаны камфортныя і бяспечныя ўмовы і даў студэнтам сяброўскую параду: больш часу надаваць вучобе, спорту і вольнаму часу.

Аддзел міжнародных сувязяў

Падзяліцца: