Сустракаем вясну актыўна!

«Сустракаем вясну актыўна!» – пад такім лозунгам 28.02-01.03.2017 ва ўстанове адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» прайшло першынства па настольным тэнісе сярод работнікаў. Агульнае кіраўніцтва арганізацыяй і правядзеннем турніру ажыццяўляла кафедра спартыўных дысцыплін факультэта фізічнага выхавання сумесна з прафкамам работнікаў БрДУ. Асноўныя мэты мерапрыемства – прыцягненне работнікаў нашага ўніверсітэта да сістэматычных заняткаў фізічнай культурай і спортам, павышэнне іх працаздольнасці і сацыяльнай актыўнасці, а таксама арганізацыя актыўнага вольнага часу і прапаганда здаровага ладу жыцця.

Пераможцы асабістага першынства сярод мужчын, якое прайшло 28 лютага, былі ўзнагароджаны дыпломамі ўніверсітэта і прызамі, падрыхтаванымі прафсаюзным камітэтам. На п’едэстале гонару ў гэты дзень аказаліся:

  • 1 месцаЯгляк Віктар Іванавіч, выкладчык кафедры фізічнай культуры факультэта фізічнага выхавання;
  • 2 месцаКолбас Аляксандр Пятровіч, кіраўнік экалагічнага цэнтра;
  • 3 месца – Сіманенка Андрэй Міхайлавіч, лабарант кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання факультэта фізічнага выхавання.

1 сакавіка ў барацьбу за перамогу ўступілі жанчыны ў катэгорыях «Аматар» і «Прафесіянал». Удзельніцы, якія занялі 1-2 месца ў кожнай катэгорыі, былі ўзнагароджаны дыпломамі ўніверсітэта і прызамі, падрыхтаванымі прафсаюзным камітэтам работнікаў. Астатнія ўдзельніцы спаборніцтваў напярэдадні Міжнароднага жаночага дня атрымалі заахвочвальныя прызы.

Пераможцамі і прызёрамі ў асабістым першынстве сярод жанчын сталі:

  • у катэгорыі «Аматар»:
    • 1 месцаГузюк Алена Андрэеўна, старшы выкладчык кафедры псіхалогіі развіцця сацыяльна-педагагічнага факультэта;
    • 2 месцаІванюк Юлія Яўгенаўна, выкладчык кафедры псіхалогіі псіхолага-педагагічнага факультэта;
    • 3 месцаТарасюк Вікторыя Васільеўна, педагог-псіхолаг сацыяльна-педагагічнай службы;
  • у катэгорыі «Прафесіянал»:
    • 1 месцаСамайлюк Таццяна Анатольеўна, старшы выкладчык кафедры фізічнай культуры факультэта фізічнага выхавання;
    • 2 месцаДзямчук Таццяна Сяргееўна, загадчык кафедры фізічнай культуры факультэта фізічнага выхавання;
    • 3 месцаГурына Кацярына Ігараўна, старшы выкладчык кафедры фізічнай культуры факультэта фізічнага выхавання.

Аргкамітэт віншуе пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў і жадае ўсім удзельнікам перамог не толькі ў спартыўных спаборніцтвах, але і ў вырашэнні прафесійных задач.

Аксана Міхайлаўна Клос,
старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін

Падзяліцца: