Сучасная спартыўная база як аснова фізічнага развіцця падрастаючага пакалення

17 мая 2018 года на базе ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-пачатковая школа № 10 г. Брэста» адбылося гарадское метадычнае аб’яднанне настаўнікаў фізічнай культуры і здароўя «Сучасная спартыўная база як аснова фізічнага развіцця падрастаючага пакалення». Адным з суарганізатараў гэтага мерапрыемства выступіла кафедра спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання нашага ўніверсітэта.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў метадычнага аб’яднання выступіў дырэктар вучэбна-педагагічнага комплекса Буглаева А.М. У сваім звароце яна зрабіла акцэнт на матэрыяльна-тэхнічнай базе яслі-сад-школы. Было адзначана, што гэта ўстанова функцыянуе з 1 верасня 2016 г. і што яна добра забяспечана не толькі сучаснымі навучальнымі кабінетамі, але і неабходным спартыўным інвентаром і абсталяваннем.

З прэзентацыяй на тэму «Фізкультурна-аздараўленчая работа ў ВПК № 10 г. Брэста» выступіла настаўнік фізічнай культуры і здароўя Шмяркова Т.П. У сваю чаргу, настаўнік фізічнай культуры і здароўя Макарэвіч Д.У. правёў экскурсію па спартыўных аб’ектах комплекса.

Затым праца метадычнага аб’яднання была працягнута ў спартыўнай зале яслі-сад-школы. Перад удзельнікамі мерапрыемства выступіў прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання. Дацэнт Бяспутчык У.Г. прадставіў даклад «Нетрадыцыйныя раўнавагі ў выхаванні каардынацыйных здольнасцей малодшых школьнікаў». Майстар-класы правялі старшы выкладчык Цітова Л.С. і выкладчык Ляховіч А.М.Аэробная танцавальная гімнастычная размінка ў занятках з дзецьмі малодшага школьнага ўзросту»), дацэнт Ярмалюк В.А. і старшы выкладчык Якубовіч С.К. («Навучанне базавым акрабатычным практыкаванням на аснове ўдасканалення глядзельнай арыентоўкі»). Мерапрыемства завяршылася падвядзеннем вынікаў.

Метадычнае аб’яднанне паслужыла добрай пляцоўкай для дыялогу, абмену вопытам працы, вызначэння шляхоў далейшай працы і перспектыў супрацоўніцтва настаўнікаў фізічнай культуры і здароўя ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі г. Брэста і кафедры спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання.

Кафедра спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта